Цаля
Цаля — беларуская назва для адзінкі вымярэньня адлегласьці ў некаторых эўрапейскіх немэтрычных сыстэмах мер, звычайна роўнай 1/12 або 1/10 («дзесятковая цаля») футу ў залежнасьці ад краіны. Сёньня пад цаляй часьцей за ўсё разумеюць ангельскую цалю, роўную 2,54 см.
Розныя цалі
рэдагавацьВенская цаля = 2,63402 см.
Ангельская цаля або імпэрская цаля (па-ангельску: inch ад па-лацінску: uncia — 1/12 частка) з 1958 году прыраўноўваецца сапраўды да 2,54 см. Раней пералічваўся ў мэтрычную сыстэму па-іншаму:
- 1819 — 1000000/393694 см ≈ 2,5400438 см;
- 1895 — 2,5399978 см;
- 1922 — 2,5399956 см;
- 1932 — 2,5399950 см;
- 1947 — 2,5399931 см.
У ангельскай сыстэме мер 1 цаля = 12 лініяў = 72 пункты = 1/12 футу = 1/36 ярду.
- Баварыя: 2,43216 см або 2,918592 см («дзесятковая цаля»).
- Бадэн: 3 см (1810).
- Прусія: 2,61545 см (1755), 3,76625 см («дзесятковая цаля», 1816).
- Райнскі зьвяз: 2,61541 см.
- Саксонія: 2,36 см.
1 pulgada = 2,32166 см.
Выкарыстоўвалася француская цаля, але з 1985 году значэньне зьменена: 2,707005 см.
1 цунь = 1/30 м ≈ 3,3333 см.
- старая літоўская цаля ≈ 2,7076 см.
1 pulgada = 2,3278 см.
Нараўне з райнскімі цалямі (гл. вышэй, у разьдзеле аб Нямеччыне), ужываліся:
- курляндзая цаля ≈ 3,36 см;
- рыская цаля ≈ 2,24 см;
- рэвэльская цаля ≈ 2,6715 см.
- старапольская або каронная цаля (да 1819 году) ≈ 2,48 см;
- навапольская цаля (1819—1849) = 2,4 см;
- уроцлаўская (брэслаўская, сылеская) цаля = 2,742 см;
- старая літоўская цаля ≈ 2,7076 см.
1 pulgada ≈ 2,547 см.
Як і ў Вялікабрытаніі, з 1958 году амэрыканская цаля прыраўноўваецца да 2,54 см. Раней (з 1866 году) была роўная 2,540000508 см (дакладней, 10000/3937 см); часам гэтае старое значэньне выкарыстоўваецца і цяпер пад назвай геадэзічная цаля.
Калібр стралковай зброі ў ЗША прынята вымяраць менавіта ў цалях, дакладней у сотых цалі. Напрыклад 45-ы калібр гэта 0,45 цалі або 11,43 мм; 30-ы — гэта 0,30 цалі або 7,62 мм; 50-ы — гэта 0,50 цалі або 12,7 мм і гэтак далей.
Француская цаля (па-француску: pouce — вялікі палец), вядомая таксама пад назвамі парыская цаля і каралеўская цаля, была роўны 75000/27706 см, гэта значыць прыблізна 2,706995 см. У старой парыскай сыстэме мер 1 цаля = 12 ліній = 144 пункты = 1/12 фута = 72/3161 локця.
1 сун = 1/33 м ≈ 3,0303 см.
Цалі ў Расеі
рэдагавацьУ Расеі найболей былі вядомыя ангельская цаля (у тым ліку і пад назвай з мовы-арыгінала: інш (састар.), інч (састар., а таксама суч. жаргон)) і француская цаля; першая часьцей ўжывалася ў навуцы і тэхніцы, другая — у друкарні. Старая расейская сыстэма мер у цэлым была законам прывязаная да ангельскай: 1 цаля (роўная ангельскай) = 10 ліній = 100 пунктаў = 4/7 вяршка = 1/12 фута (роўных ангельскім) = 1/28 аршына = 1/84 сажні = 1/42000 вёрсты, аднак у побыце выкарыстоўваліся пераважна ня футы й цалі, а супамерныя ім аршыны (= 7/3 фута) і вяршкі (= 7/4 цалі). Раўналежна з азначэньнем расейскай цалі праз ангельскі ў пачатку 20 стагодзьдзя існавала (таксама ўзаконенае) яго мэтрычны выраз, паводле якога расейская цаля роўная сапраўды 2,54 см (загадкава, зрэшты, як гэта ўзгаднялася зь іншым мэтрычным выразам для ангельскай цалі тых жа часоў).
Пасьля пераходу СССР на мэтрычную сыстэму цалі як такія практычна апынуліся забытымі і ўжываліся абмежавана: у іх неафіцыйна выяўляліся некаторыя калібры артылерыі (найболей вядомыя «трохцалёўкі» — прылады калібра 76,2 мм), даўжыня цьвікоў, таўшчыня дошак і велічыня некаторых іншых прадметаў, хоць фактычныя значэньні памераў розных тэхнічных вырабаў даволі часта ў цалях (альбо іншых адзінках старой сыстэмы) выяўляліся круглейшымі лікамі, чым у мэтрычнай сыстэме.
Пры капіяваньні замежнай тэхнікі памеры, зыходна выяўленыя ў цалях, часта пералічваліся ў мэтрычную сыстэму не сапраўды, а з разьліку 2,5 см на цалю, што часта пасьля стварала праблемы з сумяшчальнасьцю вузлоў рознага паходжаньня.
У апошнія гады пад уплывам амэрыканскай тэхнікі й тэхнічнай тэрміналёгіі цалі ўжываюцца ў неангельскіх мовах істотна часьцей. У прыватнасьці, у іх пазначаецца памер розных кампутарных дэталяў, вузлоў і прыладзьдзя: дыскет, цьвёрдых дыскаў, дысплэяў і т. п. У «пунктах на цалю» (dpi) і «лініях на цалю» (lpi) вымяраецца адрозьнівальная здольнасьць розных прыладаў графічнага ўводу-вываду. Дыяганаль экрана бытавых прымальнікаў тэлевізійнага вяшчаньня, якая ў часы СССР вымяралася ў сантымэтрах, зараз таксама пазначаецца ў цалях.
Пазначэньне
рэдагавацьУ сучаснай беларускай мове агульнапрынятага літарнага скарачэньня для пазначэньня цаляў няма. Часьцей за ўсё капіюецца ангельскае пазначэньне: такая ж падвойная рыска, як у пазначэньні кутніх сэкундаў ( ″ — U+2033), якая ставіцца без прагалу за лікавым значэньнем, напрыклад: 3″ (3 цалі). У ангельскамоўных краінах таксама выкарыстоўваецца скарачэньне «in» (па-ангельску: inch — цаля): «3 in».
Паходжаньне
рэдагавацьЗвычайна лічыцца, што цаля першапачаткова была вызначаная як даўжыня верхняй фалангі вялікага пальца. Паводле іншых легенд цаля былы вызначаная як 1/36 частка ярда, які, у сваю чаргу, быў усталяваны як адлегласьць паміж кончыкам носу і вялікім пальцам выпрастанай наперад рукі ў караля Ангельшчыны Генрыха I (ёсьць вэрсія і пра тое, што даўжынёй у ярд быў яго меч). Яшчэ адно паданьне зьвязвае азначэньне цалі з даўжынёй трох ячменных зерняў.