Блакітны колер
колер
(Перанакіравана з «Блакітны»)
Блакітны (цыян, сіне-зялёны) — каляровы дыяпазон паміж зялёным і сінім, з даўжынёй хвалі прыкладна ад 485 да 500 нанамэтраў. У беларускай мове традыцыйна блакітным завецца колер, бліжэйшы да сіняга, а таксама разьведзены, бляклы сіні колер. Блакітным або цыянавым таксама завуць адзін з трох колераў сыстэмы CMYK (па-ангельску: Cyan).
Блакітныя прыродныя фарбавальнікі і пігмэнты
рэдагавацьБлакітнае неба і фізыка зроку
рэдагаваць- Блакітным выглядае неба. На самай справе неба выпускае (дакладней, расьсейвае) прамяні ўсіх бачных колераў, але ступень расьсейваньня зваротна прапарцыйная даўжыні хвалі у 4-й ступені, г. зн. у бачным дыяпазоне максымальная для фіялетавых, сініх і блакітных прамянёў. Для вока такая сумесь здаецца блакітнай.
Паліграфія
рэдагаваць- У сыстэме CMYK адзін з чатырох асноўных колераў завецца блакітным — хоць у рэчаіснасьці гэты стандартызаваны колер варта зваць хутчэй сіне-зялёным(en).
Назвы блакітных адценьняў
рэдагаваць- Бірузовы
- Валошкавы
- Нябесны
- Перванш, колер
У культуры і этнаграфіі
рэдагавацьГэты разьдзел патрабуе пашырэньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. (4 лістапада 2024) |
Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі
рэдагаваць- Блакітны — колер мары і ідэальнасьці. Адгэтуль паняцьці «блакітная мара» (гэта значыць выдатная і цяжкадасягальная).
- Матэрыяльным «увасабленьнем» блакітнага колеру лічыцца камень тапаз.
- Блакітны — гомасэксуальны мужчына на жаргоне.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (4 лістапада 2024).
|