Разрозьненьне
Разро́зьненьне — вялічыня, якая вызначае колькасьць кропак (элемэнтаў растравай выявы) на адзінку плошчы (ці адзінку даўжыні). Тэрмін звычайна прымяняецца да выяваў у лічбавай форме, хоць яго можна прымяніць, напрыклад, для апісаньня ўзроўню грануляцыі фатастужкі, фотапаперы ці іншага фізычнага носьбіту. Вышэйшае разрозьненьне (больш элемэнтаў) забясьпечвае дакладнейшую перадачу арыгінала. Іншай істотнай характарыстыкай выявы ёсьць разраднасьць каляровай палітры.
Зазвычай разрозьненьне ў розных напрамках аднолькавае, што дае піксэл квадратнай формы. Аднак гэта не абавязкова — напрыклад, гарызантальнае разьдзяленьне можа адрозьнівацца ад вэртыкальнага, пры гэтым элемэнт выявы (піксэл) будзе не квадратны, а прастакутны. Больш за тое, магчымая не квадратная кратка элемэнтаў выявы, а напрыклад шасьцігранная (гексаганальная) ці ўвогуле нерэгулярная (стахастычная), што не замінае казаць пра максымальную колькасьць кропак ці кіраваных элемэнтаў выяву на адзінку даўжыні ці плошчы.