Game Dev Tycoon — бізнэс сымулятар кампаніі па стварэньні кампутарных гульняў. Дзеі гульні адбываюцца ў 80-х роках калі толькі пачынае разьвівацца гульнявая індустрыя. Распрацоўнікамі гульні ё браты Патрык ды Даніэль Клуґ з Greenheart Games. 29 жніўня 2013 року гульня была ўхваленая і даступная ў Steam Greenlight.

Game Dev Tycoon
Дата выпуску 10 сьнежня 2012 (у сьвеце)
29 жніўня 2013 (у Steam)
Вэрсія Steam (Windows, Mac, Linux): 1.5.11, Windows 8 Store: 1.4.2 (x86/x64/ARM)
Жанры Сымулятар, Эканамічная стратэґія, Стратэґія ў рэальным часе
Стваральнікі
Распрацоўнік Greenheart Games[d]
Выдавец Greenheart Games
Мова інтэрфэйсу ангельская мова[1], француская мова[1], італьянская мова[1], нямецкая[1], гішпанская мова[1], арабская мова[1], чэская мова[1], нідэрляндзкая[1], грэцкая мова[1], вугорская мова[1], польская мова[1], бразыльская партугальская мова[d][1], расейская мова[1], спрошчаная кітайская[d][1], швэдзкая мова[1], турэцкая мова[1] і украінская мова[1]
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Microsoft Windows, Mac OS, Linux
Рэжым Аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d]
Кіраваньне клявіятура, кампутарная мыш
Афіцыйны сайт

Усё пачынаецца з ґаража, у 80-х роках, дзе аднаму распрацоўніку трэба ствараць гульні, каб зарабіць грошы. Потым, стварыўшы шэдэўр, ён зможа набыць сабе офіс, дзе нойме каманду. І так, пачынаючы з простых двух-мерных гульняў і сканчаючы стварэньнем он-лайн гульняў і нават стварэньнем уласнае гульнявое кансолі, гулец дасягацьме вяршыні гульнявое індустрыі. У працэсе гульні гулец мае ствараць рухавікі для гульні, вывучаць новыя жанры, тэмы, тэхналёґіі, рэклямаваць свае гульні і г.д. Потым яму будзе прадстаўленая змога разьвіваць сваю каманду распрацоўнікаў і вывучаць новыя гульнявыя вынаходкі.

Гульнявы працэс

рэдагаваць
 
Працэс стварэньня гульні.

Гульня пачынаецца з таго, што гульцу трэба ўвесmці назву сваёй кампаніі ls стварыць свайго пэрсанажа і даць яму імя. У пазьнейшых вэрсіях зьявілася змога абраць працягласьць гульні; цяпер гулец можа абраць 25, 30, 35 або 50 рокаў (У вэрсіі 1.4.4 гулец можа абраць толькі 30, 35, 42 рокі). На гульню гэта не ўплывае, а толькі запавольвае або пахутчае гульнявыя падзеі ў залежнасьці ад таго, што абраў гулец. Пасьля стварэньня сваёй студыі, гульцу трэба ствараць свае гульні і выпускаць іх на рынак.

Каб стварыць гульню гульцу неабходна ўвесьці назву гульні, абраць тэму, жанр і плятформу. Распрацоўка гульні праходзіць у тры этапы, у кожнай зь якой гульцу неабходна абраць слушны балянс між вобласьцямі гульні. У кожным этапе гулец можа дадаць дадатковыя кампанэнты да сваёй гульні, як стэрэа гук, нелінейны сюжэт, аркестравы саўнтрэк і шматлікае іншае. Усе гэтыя дадатковыя змогі гульцу будуць даступныя ў залежнасьці ад таго, як ён разьвівае сваю кампанію. Калі, напрыклад, гулец распрацоўвае шмат РПҐ гульняў, то яму будуць даступныя нелінейны сюжэт, складаныя мімікі пэрсанажаў, дыялёґавае дрэва, маральны выбар і шматлікае іншае. У працэсе стварэньня гульні гулец зарабляе балы дызайну й тэхналёґіі. Менавіта іх балянс зробіць гульню пасьпяховаю. Таксама гулец зарабляе балы дасьледаваньня й баґі, якія яму варта выпраўляць.

Пасьля стварэньня гульні яна адпраўляецца на рынак. На пасьпяховасьць продажу ўплываюць наступныя фактары: ацэнка гульні, ажыятаж, жанр / тэма, плятформа, шторочная выстава гульняў, колькасьць фанатаў, якасьць гульні і выпадковыя падзеі.

Гульнявыя этапы

рэдагаваць

Першы офіс

рэдагаваць

Гулец пачынае з свайго першага офісу – ґаража. Таксама ён мае толькі адзінага вытворца, які можа ствараць толькі інды-гульні і выконваць маленькія кантракты. Мэта гэтага этапу заключаецца ў тым, што гулец мусіць зарабіць свой першы мільён.

Другі офіс

рэдагаваць

Гулец, набыўшы свой другі офіс, ужо можа стварыць сваю каманду да 4 працоўнікаў. Ён можа ёю кіраваць, разьвіваць і даваць асобныя заданьні. На гэтым этапе гульцу, акрамя выпуску добрых гульняў, трэба разьвіваць сваю каманду і заахвочваць яе. Гульцу будуць даступныя гульні й кантракты сярэдняга маштабу.

Трэці офіс

рэдагаваць

На трэцім і найвялікшым офісе гульцу ў працэсе розьвітку будуць даступныя ўсе іншыя магчымасьці гульні. Гулец можа ствараць гульні ды выконваць кантракты ўсіх маштабаў, а таксама атрымае доступ да лябараторыі, дзе можа праводзіць мноства гульнявых дасьледаваньняў і стварыць сваю гульнявую кансоль.

Дасягненьні

рэдагаваць

У гульні прысутнічаюць дасягненьні, усяго іх 33.

Дасягненьні Апісаньне
Падтрымка Падтрымай раньнюю працу. Набудзь гульню.
Разумнае рашэньне Стварыце гульню з добрым спалучэньнем жанру і тэмы.
Статус культу Усталюйце новы стандарт для раньняе гульнявое індустрыі.
Рухавік за 100К Інвэстуйце больш за 100К у новы гульнявы рухавік.
Рухавік за 500К Інвэстуйце больш за 500К у новы гульнявы рухавік.
Рухавік за 1М Інвэстуйце больш за 1 млн у новы гульнявы рухавік.
Золата Рэалізуйце 500K копіяў гульні без дапамогі выдаўца.
Плятына Рэалізуйце 1 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца.
Дыямэнт Рэалізуйце 10 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца.
Анабтаніюм Рэалізуйце 100 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца.
Дацягніся да 11 Атрымайце ад аглядальніка ацэнку 11/10.
Прафэсіянал Дасягніце пэрсанажам 5-ы ўзровень.
Леґенда Дасягніце пэрсанажам 10-ы ўзровень.
Разнастайнасьць Найміце мужчынаў і жанчын.
Знакамітасьць Найміце кагось знакамітага.
Поўны камплект Найміце максымальную колькасьць працоўных.
Game Dev Tycoon Скончыце гульню Game Dev Tycoon.
Бездакорная гульня Выпусьціце гульню з рэйтынґам 10.
Дэтэктыў Знайдзіце ў гульні хоць адну велікодную пісанку.
Пачатак Распрацуйце гульню ў гульні.
Прыхільнік Абярыце назву кампаніі.
Разнастайны Выпусьціце пасьпяховую гульню ў кожным зь 5-ці галоўных жанраў.
Зьешце пірог Дадайце чырвоныя бочкі! Дадайце экшн!
Паляўнічы за скарбамі Актывуйце схаваны ў ґаражы скарб.
Фанат Цікавы факт: Мы амаль што назвалі нашую кампанію Megaflop Productions!
Неба – не мяжа. Зь вяртаньнем, Крысе. Мы сумавалі па табе.
Вітаема на Марсе Як я сюды трапіў? І для чаго тут гэтая бэнзапіла? А, якая розьніца!
Вітаема ў вашым шпіталі Праханьне да спалечнікаў не паміраць у калідорах.
Вітаема, Чыфе Гэты сьвет круглы, але іншы.
Калёнка аўтара Часам нялёгка даваць назву гульням.
Жывапіс з прыродай Аддайце даніну пэўнай японскай гульні.
Найлепшая паездка на працу Бясьпека на працоўным месцы? Не, ня чулі. (велікодная пісанка)
Пілёт Блухэар да нясеньня службы ў космасе гатовы Малавядомы факт: каты становяцца аґрэсыўнымі ў космасе.

Барацьба з пірацтвам

рэдагаваць

Распрацоўнікі Game Dev Tycoon вырашылі правесьці адзін экспэрымэнт і пажартаваць з тымі, хто любіць пампаваць пірацкія гульні. «Праз пару хвіляў пасьля таго, як мы пачалі афіцыйныя продажы Game Dev Tycoon, мы адразу ж выпусьцілі ў сетку ламаную вэрсію гульні, што ё амаль што ідэнтычнаю з ліцэнзаванаю вэрсіяю гульні, з адною важнаю розьніцаю». На карыстальнікаў пірацкае вэрсіі гульні чакаў нечаканы і непрыемны сюрпрыз – празь некаторы час, пасьля добрага пачатку, віртуальная студыя сутыкнулася з праблемаю велізарнага ўзроўню пірацтва, што прыводзіць яе да банкруцтва. На форумах пачалі зьяўляцца душашчыпальныя паведамленьні піратаў, якія прахалі ў распрацоўнікаў і іншых карыстальнікаў парады, як жа пераадолець высокі ўзровень пірацтва ў гульні. Таксама экспэрымэнт паказаў, што пасьля першага дня рэлізу, гульню набылі толькі 214 карыстальнікаў; іншыя 3104 спампавалі ламаную вэрсію гульні.

Цікавыя факты

рэдагаваць

У гульні назвы ўсіх гульнявых студыяў, кампаніяў і назвы гульнявых плятформаў і кансоляў, былі трошкі перайменаваныя. Напрыклад: Sony перайменавалі на Vonny, Microsoft – Mirconoft, Apple – Grapple, Sega – Vena, Nintendo – Ninvento, NES – TES, PlayStation – PlaySystem. Гэта зьвязана з тым, што распрацоўнікі ня мелі ліцэнзію ўжываць сапраўдныя назвы ў сваёй гульні.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Steam — 2003.