Беларуская музычная альтэрнатыва
«Белару́ская музы́чная альтэрнаты́ва» («БМА») — музычны лэйбл Беларусі, які быў створаны ў 1996 року Віталём Супрановічам і праіснаваў да 2011 року.
Заснаваная | 1996 |
---|---|
Заснавальнікі | Віталь Супрановіч |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Закрытая | 2011 |
Галіна | Музычная індустрыя |
Прадукцыя | CD |
Галоўнай мэтай зьяўлялася прапаґанда беларускае музыкі.[1] За час існаваньня ёю былі выдадзеныя запісы айчынных музыкаў: як маладых гуртоў, так і твораў мэтраў сучаснай і клясычнае музыкі.[2][3] «БМАgroup» гэтаксама зьяўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фэстываляў.[4] Уладальнік спецыяльнага прыза на ад часопіса «Музыкальный журнал» на Рок-каранацыі-2001 за складанку «Hard Life Heavy Music I».[5]
Гісторыя
рэдагавацьКіраўніком лэйблу зьяўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існаваньня лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі й у выданьні каля 100 прымаў партнэрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайту друкаваў рэцэнзіі на свае рэлізы, гіт-парады, mp3-базы.[6] Была складзеная дамова аб сумеснай вытворчасьці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма».[7] Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйблу, стаў альбом «Белая вада(be)» гурту Крама.[8]
Выканаўцы
рэдагавацьВыдадзеныя альбомы беларускіх гуртоў:
- Глюкі
- Мясцовы час
- BLOG OF MAD!!!
- DeadMarsh
- Indiga
- Mauzer
- Neuro Dubel
- PANaNieba
- Partyzone
- Sciana
- Tarpach
- ZIGZAG
- Znich[9]
Лэйбл выдаў сэрыю беларускамоўных мэтал-зборнікаў «Hard life — Heavy music»[10], а таксама складанку «Hardcoreманія: чаду!».[11]
Ацэнкі
рэдагавацьАлег Клімаў, рэдактар «Музыкальной газеты», даволі крытычна ацаніў каталёг лэйблу станам на пачатак 2003 году[12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ AC. «Бма» :: Не Мешайте Белорусской Музыке! (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
- ^ Витаут Мартыненка. Обложка CD :: Серийная концепция (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-09 г. Архіўная копія ад 2020-09-09 г.
- ^ Витаут Мартыненка. Обложка CD :: Первая дизайн-дюжина (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-09 г. Архіўная копія ад 2020-09-09 г.
- ^ Дмитрий Подберезский. БМАgroup (рас.). ej.by. Праверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
- ^ Татьяна Замировская. Фестиваль "Рок-Коронация-2001" :: Как список диагнозов (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-02 г. Архіўная копія ад 2020-09-02 г.
- ^ Вядомы музычны лейбл БМАgroup прэзентаваў свой новы сайт. Эўрапейскае радыё для Беларусі (2008-07-26). Праверана 2017-03-21 г.
- ^ «Вигма» и «БMA Group» объединились. Альтернативная музыка Беларуси Neformat.by. Праверана 2017-03-21 г. (рас.)
- ^ Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў. Tuzin.fm (2014-11-19). Праверана 2017-03-21 г.
- ^ Каталог выданняў «БМАgroup» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкіДз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 355–357. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8 / уклад.
- ^ БМАgroup вядзе перамовы з беларускімі калектывамі «ZET», «Куклы», «Папёнкинз Бенд», «Голая манашка» ды інш. па падрыхтоўцы чарговага зборніка беларускіх хард-кор гуртоў. TUT.BY (2002-02-05). Праверана 2017-03-21 г.
- ^ Новости белорусской музыки от БМАgroup. TUT.BY (2002-03-27). Праверана 2017-03-21 г. (рас.)
- ^ Олег Климов. Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M. (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-04-19 г. Архіўная копія ад 2019-08-29 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- БМАgroup на Experty.by
- БМАgroup на Prastora.by
- БМАgroup на Knihi.by
- БМАgroup на Discogs