ZIGZAG (бел.: З Ігарам Загумёнавым) — беларускі рок-гурт, заснаваны ў г. Менску ў 2003 годзе Ігарам Загумёнавым. Калектыў працуе ў стылях Альтэрнатыўны рок, Industrial, Synthpop з элемэнтамі беларускай этнічнай музыкі.

ZIGZAG
Інфармацыя
Гады2003 — 2011
2016 — нашы дні
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)рок
ВыдавецБМАgroup ды інш.
Зьвязаныя праектыBLOG OF MAD!!!
УдзельнікіІгар Загумёнаў - сьпеў, гітара, сынтэзатары;
Яна Гараніна - дуда (валынка), дудка, акарына, DJ;
Аляксей Ефрэменка - ударныя

Калектыў выступаў на вялікай беларускай эстрадзе, у клюбах і на вялікіх канцэртных пляцоўках роднага гораду Менску, выступаў у заходняй Эўропе і Афрыцы. У тым ліку на гала-канцэрце «СЬВЕТ БЕЗ МІНАЎ» у г. Найробі, Кенія.

Нягледзячы на ​​тое, што асноўная частка творчасьці ZIGZAG — альтэрнатыўны рок з элемэнтамі этнікі і электронікі, на Радзіме праект найбольш вядомы шырокай аўдыторыі сваімі лёгкімі кампазыцыямі, якія з 2006 году актыўна ратуюцца айчыннымі FM-станцыямі.

У сьлед за посьпехам на радыё пачаўся ўдзел у вялікіх канцэртах на адной сцэне з зоркамі беларускай эстрады, удзел у тэлешоў, ратацыя кліпаў на тэлеканалах. Рэжысэрам кліпа на песьню Song Of The Wave выступіў па сваёй ініцыятыве генэральны прад’юсэр «MTV Мінск» Валянцін Грышко ...

Аднак гурт вырашыў цалкам ня паглыбляцца ў каньюнктуру беларускай афіцыйнай эстрады каб засяродзіцца на экспэрымэнтах з альтэрнатыўнай, і таксама этнічнай музыкай.

У 2010 годзе калектыў прадстаўляе публіцы свой новы праект BLAGI MAT!!! (пасьля зьменіць назву на BLOG OF MAD!!!. З гэтай назвай гурт грае сымбіёз Electro Punk і Folk Punk з правакацыйнымі востра-сацыяльнымі тэкстамі і, нягледзячы на ​​поўнаю адсутнасьць падтрымкі з боку СМІ, дасягае ў клюбах і на фэстывалях яшчэ большага прызнаньня сярод беларускай моладзі, чым ZIGZAG. Пры гэтым музыкі не выкарыстоўваюць для рэклямы свае раньнія заслугі і ўспрымаюцца аўдыторыяй як новы гурт.

У апошнія гады зьяўленьня новых трэкаў і жывыя выступы ZIGZAG бывалі нячастай зьявай у сувязі з занятасьцю музыкаў у BLOG OF MAD!!!.

У жніўні 2011 году адбыўся апошні канцэрт ZIGZAG. Гэта быў сольны канцэрт гурту на адкрытай летняй сцэне Палаца Рэспублікі (г. Менск, Кастрычніцкая плошча).

У жніўні 2016 году калектыў заявіў аб магчымым хуткім вяртаньні гурту ZIGZAG.

Дыскаграфія рэдагаваць

Студыйныя альбомы рэдагаваць

  • Bionic@ (2005)
  • Тры расейскія літары!!! (2007)

Удзел у складанках рэдагаваць

Артыкулы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць