Яцкевічы гербу Газдава

Яцке́вічы ге́рбу Газда́ва (па-польску: Jackiewiczowie, па-расейску: Яцкевичи) — беларускі шляхецкі род гербу Газдава. Жылі ў Ковенскім павеце Троцкага ваяводзтва. Паходзіць ад Стафана Янца, які за вайсковыя заслугі ў Вугоршчыне атрымаў у 1482 ад караля Мацяша І герб «Газдава». Пасьля ён пераехаў у ВКЛ на Валынь. Зь ягоных унукаў: Карл пасяліўся ў Польшчы, Тэадор — у Вугоршычыне, Іван — у ВКЛ. Сыны апошняга Алехна й Іван атрымалі ў 1558 і 1560 ад Жыгімонта Аўгуста маёнткі, прывілеі на якія былі пацьверджаныя сынам Алехны ў 1585. Шляхецтва роду было пацьверджанае 19 лістапада 1818 загадам Сэнату № 3502.

Стэфан Янц

  1. Адольф, забіты на вайне
  2. Івоній, у 1509 атрымаў прывілей і маёнткі ад Жыгімонта Старога.
    1. Карл Газдава, пасяліўся ў Польшчы
    2. Тэадор Яцкоўскі, вярнуўся ў Вугоршчыну
    3. Іван Яцкевіч, пасяліўся ў Менскім ваяводзтве ВКЛ
      1. Алехна Борзабагаты
        1. Сямён
          1. Савасьцян, возны генэральны ад 1620
            1. Казімер, стольнік мазырскі ў 1688
              1. Стафан, канюшы аршанскі
                1. Рыгор, канюшы аршанскі
                2. Сыльвэстар (?-каля 1796), валодаў маёнткам Маркаўшчызна, ж. — Кацярына
                  1. Васіль (?-да 1796), пробашч Мікулінскае царквы ў Віцебску.
                    1. Іван, адміністратар Вяліскае прыходзкае царквы, настаяцель Замшынскае царквы Сураскага павету
                      1. Іван, скончыў сэмінарыю ў 1838, стаў настаўнікам Полацкае духоўнае павятовае вучэльні. Ж. — Марыя Макавецкая
                        1. Віктар, скончыў Санкт-Пецярбурскую Духоўную Акадэмію кандыдатам багаслоўя, служыў законавучыцелям у Пецярбургу, паступіў у канцылярыю Обэр-Пракурора Найсьвяцейшага Сыноду, дасягнуў чыну таемнага дарадцы. Аўтар шэрагу артыкулаў пра лад праваслаўнае царквы. Удзельнічаў у перанясеньні праху сьв. Эўфрасіньні Полацкай з Кіева ў Полацак. У якасьці дырэктара Дэпартамэнту праваслаўных веравызнаньняў удзельнічаў у падрыхтоўцы Ўсерасейскага памеснага царкоўнага Сабору ў 1917. Ад 1917 навуковы сакратар Галоўнае археаграфічнае камісіі АН. У 1922 арыштаваны па «Справе патрыярха Ціхана». Ж. — Марыя, сястра гісторыка Івана Іванавіча Лапа
                          1. Іван (?-1938), скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Арыштоўваўся двойчы, сасланы ў Астрахань, пасьля на пасяленьне ў Курск. Расстраляны, рэабілітаваны ў 1960. Ж. — Надзея Аляксандраўна Тызэнгаўзэн.
                            1. Аляксандар Мінакоў
                          2. Марыя, м. — Дзьмітры Чабанаў, настаяцель Праабражэнскага храму ў Ленінградзе
                            1. Віктар Чабанаў, аўтар артыкулаў пра рэпрасаваных навукоўцаў
                              1. Сяргей Чабанаў, біёляг, ж. — Аляксандра
                        2. Ёсіф, скончыў Санкт-Пецярбурскую Духоўную Акадэмію, служыў законавучыцелям ў прыходзкай школе пры Васкрасенскай царкве ў Віцебску. Ж. — Надзея Пятроўна Талоцкая.
                          1. Ёсіф, разам з жонкай і дачкамі-блізьнятамі загінуў пры бамбаваньні Рыгі ў часе ВАВ
                          2. Мікалай, навучаўся ў Полацку, служыў на чале Тарбееўскае паштова-тэлеграфнае канторы. Ж. — Надзея Амяльлянаўна Яскевіч.
                            1. Яўген, у 20 гадоў загінуў у баёх пад Ленінградам.
                      2. Фама (18241868), перакладчык, багаслоў
                  2. Міхал
                  3. Юзаф, сьвятар, пробашч царквы ў Сураскім павеце
                    1. Аўксенці, губэрнскі сакратар, служыў у Полацкай духоўнай кансысторыі. Ж. — Кацярына Рыгораўна
                      1. Сямён, капітан, служыў выхавальнікам у Ніжагародзкай графа Аракчэева Ваеннай гімназіі.
                        1. Аляксандар, падпалкоўнік, выкладаў у 2 Арэнбурскім кадэцкім корпусе
                        2. Мікалай, падпалкоўнік, служыў у 52 Віленскім пяхотным палку
                      2. Уладзімер (18321917?), расейскі дзяржаўны й вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант.
                  4. Юліяна
                3. Агата
                4. Альжбета
              2. Антоні
              3. Людвік, стольнік Віцебскага ваяводзтва
              4. Казімер
              5. дачка
              6. дачка
        2. Іван
      2. Іван

Стэфан, пераехаў зь Менскага ваяводзтва ў Віцебскае

  1. Мацьвей, пасяліўся ў Вяліжы ў маёнтку жонкі, ж. — Дамініка, д. Фёдара Татарына.
    1. Павал, сакратар гарадзкога магістрату, затым на працягу шасьці гадоў абіраўся гарадзкім галавой Веліжа
      1. Іван, служыў у Дэпартамэнце шляхоў зносін у Пецярбургу
      2. Мікіта, служыў у Дэпартамэнце шляхоў зносін у Пецярбургу
    2. Рыгор, служыў у 9 роце Ізмайлаўскага палка
    3. Васіль
      1. Гаўрыіл, ад 1828 у батальёне вайсковых кантаністаў, служыў у земскіх судох Маскоўскае губэрні
      2. Мікалай, служыў у земскіх судох Маскоўскае губэрні
      3. Уласій, служыў у земскіх судох Маскоўскае губэрні
      4. Андрэй, служыў у правіянцкім Дэпартамэнце вайсковага Міністэрства, пасьля быў рэвізорам Кантрольнае палаты Варшаўскае губэрні.
      5. Іван
        1. Іван, капітан 64 пяхотнага Казанскага палка. За мужнасьць і адвагу ў бітвах з туркамі ў 1877 пры Плеўне й Шэйнава узнагароджаны некалькімі расейскімі ордэнамі Сьв. Станіслава 2 ступені і Румынскім крыжом
    4. Ануфры

Ян, у 1674 падпісаў элекцыю Яна Сабескага

Андрэй, шляхціц аршанскага павету, разам з залежным ад яго шляхцічам Уладзіславам Кабаніслаўскім узяты 12 чэрвеня 1661 у палон расейскім ваяводам Мікітам Бабарыкінам.

Спасылкі

рэдагаваць

Попава-Яцкевіч Е. Г. Польская шляхта ў Расеі: род Яцкевічаў гербу Газдава (па-расейску)