Ян Стафан Гедройц (польск. Jan Stefan Giedroyć; 2 лютага 1730, Гедройцы Віленскага ваяводзтва, цяпер Маляцкі раён Уцянскага павету Летувы — 13 траўня 1802) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп інфлянцкі (з 1764) і жамойцкі (з 1778)[1].

Ян Стафан Гедройц

лац. Jan Stafan Giedrojc
Ян Стэфан Гедройц
Род дзейнасьці біскуп беларускі, вэрынопаліскі, інфлянцкі, жамойцкі
Дата нараджэньня 2 лютага 1730
Месца нараджэньня Гедройцы, ВКЛ
Дата сьмерці 13 траўня 1802
Месца сьмерці
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Сябра ў Таргавіцкая канфэдэрацыя
Бацька Бенедыкт Гедройц[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла

Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).

Біяграфія

рэдагаваць

З княскага роду Гедройцаў, сын Бэнэдыкта. Высьвечаны на сьвятара 1 кастрычніка 1752 году. Ад 1755 году быў сябрам віленскае капітулы. Як пратэжэ віленскага біскупа Ігнація Масальскага, зрабіў у часе гаспадараньня Станіслава Аўгуста бліскучую палітычную й касьцёльную кар’еру. 22 жніўня 1763 году прызначаны тытулярным біскупам Вэрынопаліскім і дапаможным біскупам Віленскае дыяцэзіі — біскупам Беларускім. 22 красавіка 1765 году прызначаны Інфлянцкім біскупам.

На паседжаньні Сэнату востра асудзіў Барскую канфэдэрацыю. Данёс расейскім войскам, што знаходзіліся паблізу Вільні, пра намер віленскае шляхты далучыцца да паўстаньня. Але ж у 1773 годзе ў час Сойму, які зацьвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітай, зьбіраўся публічна выступіць у абарону цэласьці Рэспублікі. Згадзіўся прыняць мучаніцкую сьмерць, але кароль зь цяжкасьцямі здолеў пераўпэўніць яго. Аднак неўзабаве стаўся гарачым прыхільнікам Расеі.

Дзякуючы апецы расейцаў і караля 30 сакавіка 1778 году быў прызначаны жамойцкім біскупам. Вінаваціўся ў прагным зьбіраньні бэнэфіцыяў і прасоўваньні сваіх сваякоў Гедройцаў на касьцельныя пасады. Дарадца Пастаяннае Рады ў 1778 і 1780 гадох, у 1784 годзе засядаў у ейным Скарбовым Дэпартамэнце.

Быў супраціўнікам Канстытуцыі 3 траўня 1791 году і гарачым прыхільнікам Таргавіцкае канфэдэрацыі. Фігураваў у сьпісе асобаў, на якіх маглі разьлічваць расейцы, пры скасаваньні канстытуцыі. Па здушэньні Касьцюшкаўскага паўстаньня загадаў арыштаваць ксяндза, які абразіў Кацярыну ІІ, за што атрымаў падзяку ад расейскага пасла Мікалая Рапніна.

Літва і Жамойць

рэдагаваць

У лісьце ад 29 кастрычніка 1794 году да расейскага дыплямата і вайсковага водцы Мікалая Рэпніна(ru) засьведчыў асобнасьць Жамойці ад Літвы: «Я некалькі разоў пісаў у Літву»[2][3].

Папярэднік
Людавіку Альварэш дэ Фіґейрэду
Вэрынопаліскія біскупы
17631765
Наступнік
Ігнацы Блажэй Францішак Красіцкі
Папярэднік
Тамаш Ігнацы Зянковіч
Беларускія біскупы
17631765
Наступнік
Фэлікс Тавянскі
Папярэднік
Антоні Казімеж Астроўскі
Інфлянцкія біскупы
17651778
Наступнік
Антоні Мацей Серакоўскі
Папярэднік
Ян Дамінік Лапацінскі
Жамойцкія біскупы
17781802
Наступнік
Юзаф Арнульф Гедройц
  1. ^ Пазднякоў В. Гедройцы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
  2. ^ Сборник Императорскаго русского исторического общества. Т. 16, 1875. С. 46.
  3. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 68.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць