Ян Дамінік Лапацінскі

Ян Дамінік Лапацінскі (9 траўня 1708, мястэчка Лапаціна Амсьціслаўскага ваяводзтва — 11 студзеня 1778) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канонік віленскі (з 1732) і схалястык (з 1753), духоўны сакратар вялікі літоўскі (1755—1762), біскуп жамойцкі (з 1762)[1].

Ян Дамінік Лапацінскі
Ян Дамінік Лапацінскі
Ян Дамінік Лапацінскі

Герб «Любіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 траўня 1708
Лапаціна Амсьціслаўскага ваяводзтва
Памёр 11 студзеня 1778 (69 гадоў)
Род Лапацінскія
Бацькі Лявон Лапацінскі
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Біяграфія

рэдагаваць

З шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Лявона. Навучаўся ў сэмінарыі місіянэраў у Варшаве. Быў пробашчам у Крожах, каралеўскім капэлянам.

Прыхільнік Сапегаў, быў капэлянам іхнага хаўрусьніка М. Масальскага, выхоўваў ягонага сына Ігнація. Зблізіўся з Чартарыйскімі, потым кантактаваў з гетманам вялікім літоўскім М. К. Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ю. Мнішака і ягоных хаўрусьнікаў Радзівілаў.

У 1764 годзе ўдзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх плянаў рэформаў. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфэдэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 годзе перад пагрозай арышту расейскімі войскамі выехаў у Прусію, пазьней вярнуўся.

Быў добрым адміністратарам, імкнуўся ўзьняць узровень адукацыі сьвятароў. Аднавіў некалькі касьцёлаў і біскупскіх рэзыдэнцыяў, заснаваў духоўную сэмінарыю ў Варнях. Трымаў мастацкую галерэю.

Аўтар рэлігійных твораў. Пераклаў кнігі Лянгле дзю Трэснуа «Збор кароткай касьцельнай гісторыі» і Вэрто д’Абэра «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753)[2].

  1. ^ Мацук А. Лапацінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 181.
  2. ^ Мацук А. Лапацінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 182.

Літаратура

рэдагаваць