Дзьверы

канструкцыя ў сьцяне для праходу

Дзьве́ры — канструкцыйны элемэнт будынка, які служыць для ўваходу і выхаду зь яго. Колькасьць дзьвярэй, іх месца і памеры вызначаюцца пляніроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканьнямі. Найбольш старадаўняя форма дзьвярэй — на бегунах, у наш час пашыраны дзьверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі — драўлянымі плянкамі, шчыльна зьбітымі ў пазы. Звычайна дзьверы маюць адно палатно. Дзьверы зь дзьвюх створак характэрны для местачковага жыльля. Атрымалі пашырэньні двухстворкавыя дзьверы са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залю. Дзьверы ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынах і г. д.) называюць варотамі.

Дзьверы (Флярэнцыя)
Лопасьцевыя дзьверы
Прыгожыя дзверы

У залежнасьці ад канструкцыйнага вырашэньня дзьверы падзяляюцца на дашчаныя (з аднаго слою дошак), шаляваныя (з двух слаёў дошак) і філянговыя. Дашчаныя часьцей за ўсё былі ў гаспадарчых будынках. У шаляваных верхні слой звычайна рабілі з кароткіх дошчачак, якія складалі разнастайныя ўзоры (елачку, квадраты, ромбы, сонца і г. д.); дэкаратыўнасьць такіх дзьвярэй узбагачалася профілямі дошчачак, радамі каваных цьвікоў, выгібам вершніка. Філянговыя дзьверы асабліва пашыраны ў наш час. Яны складаюцца з рамы, у якую ўпушчаны больш тонкія дошкі. Элемэнты філянговых дзьвярэй заўсёды прафіляваныя. Адчыняюцца і зачыняюцца дзьверы пры дапамозе клямкі, замыкаюцца з дапамогай засавак, замкоў, іншых запораў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.