Эміліяна Мартынэс
Даміян Эміліяна Мартынэс Рамэра (па-гішпанску: Damián Emiliano Martínez Romero; нар. 2 верасьня 1992 году) — аргентынскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Эміліяна Мартынэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 верасьня 1992 (32 гады) | |
Рост | 195 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Астан Віла | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2020 2012 2013—2014 2015 2015—2016 2017—2018 2019 2020— |
Арсэнал → Оксфард Юнайтэд (арэнда) → Шэфілд Ўэнздэй (арэнда) → Ротэргэм Юнайтэд (арэнда) → Ўулвэргэмптан (арэнда) → Хэтафэ (арэнда) → Рэдынг (арэнда) Астан Віла |
15 (0) 1 (0) 11 (0) 8 (0) 13 (0) 4 (0) 18 (0) 156 (0) |
Зборныя | ||
2021— | Аргентына | 49 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьГулец ёсьць выхаванцам сыстэмы клюбу «Індэпэнд’ентэ», але ўжо ў маладосьці далучыўся да структуры лёнданскага «Арсэналу». Па прыбыцьці ў Ангельшчыну, брамнік доўгі час праводзіў у арэндах у іншых, пераважна ангельскіх, клюбах. Гэтак футбаліст выправіўся ў «Оксфард Юнайтэд», калі асноўныя іхныя брамнікі Раян Кларк і Ўэйн Браўн атрымалі пашкоджаньні. Мартынэс дэбютаваў у розыгрышу Кубка футбольнай лігі 5 траўня 2012 году ў матчы супраць «Порт Вэйлу»[1], але няўдала, бо гульня скончылася на карысьць супернікаў. Вяртаючыся ў «Арсэнал» футбаліст часам трапляў у заяўку на матчы ў выпадку траўмаў асноўных ці запасных брамнікаў. Але нават мог і выйсьці ў асноўным складзе, як у матчы Кубка футбольгай лігі супраць «Ковэнтры Сіці» 26 верасьня 2012 году. У кастрычніку 2013 году брамнік на кароткі тэрмін далучыўся да «Шэфілду Юнайтэд». У кастрычніку 2014 году Мартынэс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у матчы «Арсэнала» супраць «Андэрлехту»[2]. 22 лістапада выйшаў на пляцоўку, замяніўшы траўмаванага Войцеха Шчэнснага, у матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд»[3]. З траўмай яшчэ і Давіда Асьпіны аргентынец зноў атрымаў шанец і выйшаў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць дортмундзкай «Барусіі», дзе вылучыўся і быў намінавы ў сымбалічную зборную тыдня[4]. У сакавіку 2015 году далучыўся да «Ротэргэму Юнайтэд», а потым сышоў у арэнду ва «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз». 2 жніўня 2017 году Мартынэс на сэзон выправіўся ў гішпанскі «Хэтафэ», а ў студзені 2019 году прыйшоў на дапамогу «Рэдынгу». З траўмай Бэрнда Лена футбаліст зноў атрымаў шанец згуляць у браме «Арсэналу». Гэтым разам ён дапамог здабыць Кубак Ангельшчыны 2020 году, а крыху пазьней выйшаў на поле ў матчы Супэркубка Ангельшчыны.
16 верасьня 2020 году Мартынэс пасьля працяглага часу сышоў з «Арсэналу», далучыўшыся да «Астан Вілы». «Віланы» выклалі за брамніка 20 млн фунтаў стэрлінгаў[5], а дамова з клюбам была разьлічаная на чатыры гады. Дэбют у складзе бірмінггэмцаў адбыўся ўжо на наступным тыдні пасьля гэтага ў матчы супраць «Шэфілду Юнайтэд» (1:0). У першы ж сэзон аргентынец дасягнуў клюбнага рэкорда, усталяванага Брэдам Фрыдэлам, паводле колькасьці «сухіх» матчаў у браме (15). Дзякуючы гэтаму быў абраны заўзятарамі гульцом сэзону. У студзені 2022 году працягнуў дамову з клюбам да 2027 году.
Міжнародная
рэдагавацьМартынэс выклікаўся ў нацыянальную зборную Аргентыны яшчэ ў 2011 годзе, каб замяніць Оскара Ўстары. Наступны выклік быў ажно толькі ў 2019 годзе, але гулец усё яшчэ не дэбютаваў у складзе дружыны. Першы матч у аргентынскай зборнай правёў 3 чэрвеня 2021 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Чылі[6]. Разам з дружынай узяў удзел у розыгрышу Кубка Амэрыкі 2021 году, дзе дапамог камандзе здабыць перамогу ў турніры. Быў узнагароджаны тытулам «Залатая пальчатка», як найлепшы брамнік спаборніцтва[7].
Дасягненьні
рэдагаваць«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014, 2015, 2020
«Аргентына»:
- Чэмпіён сьвету: 2022
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2021, 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Oxford United sign Arsenal keeper Damian Martinez on loan». BBC Sport.
- ^ «RSC Anderlecht 1–2 Arsenal». BBC Sport.
- ^ «Wilshere & Szczesny forced out of Manchester United clash as injury strikes Arsenal». Goal.
- ^ «UEFA.com’s team of the week — UEFA Champions League». UEFA.
- ^ Dutton, Tom (16.09.2020). «Arsenal confirm £20m Emiliano Martinez transfer as goalkeeper joins Aston Villa». Evening Standard.
- ^ «Messi scores as Argentina held by Chile». BBC Sport.
- ^ «'Lionel Messi and Neymar best players' — All awards at the 2021 Copa America». Goal.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball