Войцех Шчэнсны
Войцех Томаш Шчэнсны (па-польску: Wojciech Tomasz Szczęsny; нарадзіўся 18 красавіка 1990 году, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за гішпанскі клюб «Барсэлёна» і нацыянальную зборную Польшчы на пазыцыі брамніка. Сын былога брамніка зборнай Польшчы, Мацея Шчэнснага.
Войцех Шчэнсны | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 красавіка 1990[1][2] (34 гады) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2017 2009—2010 2015—2017 2017—2024 2024— |
Арсэнал → Брэнтфард (арэнда) → Рома (арэнда) Ювэнтус Барсэлёна |
132 (0) 28 (0) 72 (0) 200 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2009—2024 | Польшча | 84 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Біяграфія
рэдагавацьБыў выхаванцам клюбу «Агрыкола» з Варшавы. Але ў 15 гадоў так ўразіў сабой трэнэраў «Легіі», што яны дазволілі яму трэніравацца ў іхным лягеры. У 2006 годзе Шчэнсны перайшоў у «Арсэнал». Зьяўляючыся на пачатку па сутнасьці чацьвертым галкіпэрам клюбу ў сэзоне 2011—2012 гадоў здолеў стаць асноўным брамнікам.
Нацыянальная зборная
рэдагавацьУ верасьні 2009 году трэнэр галоўнай нацыянальнай зборнай Польшчы трымаў Войцеха на прыкмеце перад матчамі з Паўночнай Ірляндыяй і Славеніяй. Аднак, за таго што ніхто з трох галкіпэраў зборнай ня выпаў з абоймы дэбют быў адкладзены. 18 лістапада 2009 году Войцех зьдзейсьніў паўнавартасны дэбют у таварыскім матчы з Канадай, выйшаўшы на замену на 46 хвіліне, і абараніўшы браму затым «на нуль»; матч скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць палякаў.
Дасягненьні
рэдагаваць«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018, 2021, 2024
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2019, 2021
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць