Шкодран Мустафі

нямецкі футбаліст

Шко́дран Муста́фі (па-нямецку: Shkodran Mustafi; нарадзіўся 17 красавіка 1992 году, Бад-Гэрсфэльд, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст альбанскага паходжаньня, абаронца. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Шкодран Мустафі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1992(1992-04-17)[1][2] (32 гады)
Рост 184 см
Вага 82 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014
2014—2016
2016—2021
2021
2021—2023
Сампдорыя
Валенсія
Арсэнал
Шальке-04
Левантэ
51 (1)
64 (6)
102 (7)
13 (1)
14 (2)
Зборныя
2014—2017 Нямеччына 20 (2)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў сваю кар’еру Шкодран у моладзевых сыстэмах у шэрагу невялікіх нямецкіх клюбах. Паміж 2006 і 2009 гадамі знаходзіўся ў структуры клюбу «Гамбург» пакуль у 2009 годзе ня зьехаў у Ангельшчыну ў клюб «Эвэртан».

За ангельскі клюб гулец дэбютаваў у матчы Лігі Эўропы супраць беларускага БАТЭ 16 сьнежня 2009 году, выйшаўшы на замену замест Тоні Гібэрта[3]. Пры гэтым за наступныя гады Шкодран гэтак ніколі не выступаў за клюб у Прэм’ер-Лізе і ў студзені 2012 году пераехаў у італьянскую «Сампдорыю» на правах вольнага агента[4]. На той момант генуэзаўскі клюб выступаў у Сэрыі Б.

26 траўня 2012 году нямецкі футбаліст дэбютаваў за італьянскі клюб у матчы супраць «Варэзэ», дзе клюб з Генуі саступіў зь лікам 1:3. 26 кастрычніка 2013 году Мустафі забіў свой першы гол за клюб у матчы Сэрыі А супраць «Аталянты». Гол стаў адзіным і пераможным у матчы.

7 жніўня 2014 году Мустафі падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам Ля Лігі «Валенсіяй», павдле чутак трансфэр гульца каштаваў гішпанцам 8 млн эўра[5].

Міжнародная

рэдагаваць

28 лютага 2014 году Ёахім Лёў выклікаў Мустафі ў склад нацыянальнай зборнай Нямеччыны на таварыскі матч супраць зборнай Чылі[6]. Аднак дэбютаваў гулец толькі 13 траўня ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.

Шкодран быў ўключаны ў папярэдні сьпіс з 30 чалавек да чэмпіянату сьвету 2014 году, аднак у канчатковую заўяву ня трапіў. Не зважаючы на гэта, пасьля траўмы Марка Ройса ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі, Мустафі быў прыцягнуты да складу зборнай у якасьці замены Ройса[7]. Шкодран зьяўляўлся на пляцоўцы ў двух першых матчах, выходзячы на замены ў гульнях супраць зборнай Партугаліі і Ганы. У 1/8 фіналу абаронца выйшаў у стартавым складзе, аднак пазьней быў заменены з-за траўмы.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Арсэнал»:

Нямеччына:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць