Тоні Гібэрт
Энтані Джэймз «Тоні» Гібэрт (па-ангельску: Anthony James «Tony» Hibbert; нарадзіўся 20 лютага 1981 году, Лівэрпул, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, абаронца.
Тоні Гібэрт | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 лютага 1981 (43 гады) Лівэрпул, Ангельшчына | |
Рост | 173 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | правы абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1991—2000 | Эвэртан | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2016 | Эвэртан | 265 (0) |
Біяграфія
рэдагавацьТоні Гібэрт — выхаванец клюбу «Эвэртан», за які заўзеў у дзяцінстве[1]. У сыстэму клюбу трапіў у 10 гадоў. У 1998 годзе разам з камандай стаў уладальнікам моладзевага кубка Ангельшчыны. Трыма гадамі пазьней Гібэрт дэбютаваў у асноўным складзе «Ээертану» ў гульні супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд».
Тоні Гібэрт добра вядомы тым, што за сваю больш чым дзесяцігадовую кар’еру не забіў ніводнага голу ў браму супернікаў «Эвэртана». Разам зь ягонай прыхільнасьцю да клюбу гэта зрабіла яго культавай фігурай сярод заўзятараў клюбу[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Hart, Simon Tony Hibbert: True blue. The Independent
- ^ Blanks for the record, Tony. The Sun
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТоні Гібэрт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў