«Шафа з параненымі» (інш. пераклады: чэск. Сьмерць чакае паўсюды, польск. У пастцы вайны, рас. Валадар буры)[2] — амэрыканскі фільм 2008 году аб трох сапэрах на Ірацкай вайне. 22 лютага 2009 году Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук узнагародзіла яго стваральнікаў 6 залатымі статуэткамі «Оскар» за найлепшыя гуказапіс, дубляж, мантаж, пастаноўку, сцэнар і фільм 2009 году[3].

Шафа з параненымі
анг. The Hurt Locker
Жанр Ваенны фільм
Рэжысэр Кэтрын Бігелоў
Сцэнарыст Марк Боал
Прадусар Нікаля Шарцье
У ролях Джэрэмі Рэнэр, Энтані Макі і Браян Джэраці
Кампазытар Марка Бэльтрамі
Апэратар Бары Акройд
Мантаж Боб Мураўскі
Мастак Karl Júlíusson[d]
Вытворчасьць Волтэдж Пікчэрз (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША)
Распаўсюд Summit Entertainment[d], Budapest Film[d][1] і Netflix
Дата выхаду 4 верасьня 2008 (16 гадоў таму)
Працягласьць 131 хвіліна
Краіна ЗША
Мова Ангельская
Бюджэт 15 мільёнаў $
Прыбытак 34,2 млн. $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Вэтэран і сяржант І клясы Ўільям Джэймз прыяжджае на Ірацкую вайну загадваць падразьдзяленьнем сапэраў войска ЗША замест старшага сяржанта Мэт’ю Томпсана, якога забіла выбухам радыёкіраванага гаўбічнага снарада. Яго падразьдзяленьне ўлучае сяржанта Дж. Сэнборна і спэцыяліста Оўэна Элдрыджа.

Ўільям падрывае выбухоўку ў пустыні. Па дарозе на базу іх усюдыход натыкаецца на 5 прыватных падраднікаў і брытанскіх наймітаў у арабскім адзеньні, якія захапілі 2 вязьняў. Падчас раптоўнага абстрэлу вязьні спрабуюць уцекчы, аднак кіраўнік наймітаў іх забівае. У сваю чаргу снайпэры праціўніка забіваюць трох наймітаў разам зь іх кіраўніком. Падчас адбіцьця нападу Оўэн забівае аднаго з 4 нападнікаў.

Падчас налёту на склад Ўільям выяўляе цела хлопца з імплянтаванай бомбай, што ня выбухнула. Падчас вышуку забойцы ён праводзіць безвыніковы ператрус у доме прафэсара.

Падчас выкліку на падрыў аўтацыстэрны Ўільям вырашае высачыць заклаўшых зарад паўстанцаў. У выніку расьсяроджаньня яго падразьдзяленьня паўстанцы захопліваюць Оўэна. Пры вызваленьні адзін з саслужыўцаў выпадкова раніць яго ў нагу. Оўэна забіраюць на хірургічную апэрацыю.

За 2 дні да адбыцьця з Іраку Ўільяма і Дж. Сэнборна выклікаюць абясшкодзіць камізэльку з выбухоўкай на іракцы. Ўільям выяўляе завялікую колькасьць зарадаў, каб пасьпець іх зьняць да падрыва. Ён пакідае іракца, якога забівае выбухам.

Па вяртаньні са службы ў роце Брава дадому Ўільям сустракаецца са сваёй жонкай Коні і сынам. У хуткім часе ён вяртаецца ў Ірак для службы ў сапэрнай роце Дэльта.

Ролі й іх выканаўцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Шафа з параненымісховішча мультымэдыйных матэрыялаў