Netflix — амэрыканская забаўляльная кампанія, пастаўшчык фільмаў і сэрыялаў на аснове струменнага мультымэдыя. Заснавана 29 жніўня 1997 году Рыдам Хастынгсам і Маркам Рэндальфам[6]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лас-Гатасе, Каліфорнія.

Netflix
Выява лягатыпу
Тып дэлаверская карпарацыя[d] і публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: NFLX[1]
Заснаваная 29 жніўня 1997
Уласьнікі The Vanguard Group[d][2], Capital Research Global Investors[d][2] і BlackRock[d][2]
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна патокавае мультымэдыя[d], DVD-by-mail[d], кінавытворчасьць[d], кінараспаўсюд[d] і тэлевізійная вытворчасьць[d]
Прадукцыя рэкамэндацыйная сыстэма Netflix[d], патокавае мультымэдыя[d] і over-the-top media service[d]
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Даччыныя кампаніі Millarworld[d], Albuquerque Studios[d], StoryBots[d], Netflix Studios[d] і Netflix Animation[d]

З 2013 году Netflix стварае свае фільмы, сэрыялы й тэлепраграмы. У 2016 годзе кампанія стварыла 126 арыгінальных сэрыялаў і фільмаў — больш, чым любы іншы сеткавы або кабэльны канал[7]. Па стане на студзень 2018 году ў кампаніі налічвалася 117,58 млн падпісантаў па ўсім сьвеце, у тым ліку 54,75 млн ў ЗША[8][9].

Менавіта на гэтым відэасэрвісе выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кімі Шмідт», «Аранжавы — хіт сэзону» і «Джэсіка Джонс». Галоўная перавага сэрвісу ў тым, што гэта, па сутнасьці, энцыкляпэдыя заходняга тэлебачаньня: менавіта карыстальнікі Netflix могуць колькі заўгодна глядзець усе сэзоны «Сяброў», брытанскі і амэрыканскі «Офіс», «Вар’ятаў», «Ва ўсе цяжкія» ды інш. легальна.

На Беларусі Рэдагаваць

У Беларусі з 2016 году даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix[10]. Першы месяц глядзець фільмы й сэрыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы.

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць