Ніко́ль Эванджэлін Лілі (па-ангельску: Nicole Evangeline Lilly; нарадзілася 3 жніўня 1979 году, Форт-Саскачэван, Альбэрта, Канада) — канадзкая акторка, былая мадэлька.

Эванджэлін Лілі
Nicole Evangeline Lilly
Дата нараджэньня 3 жніўня 1979 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Форт-Саскачэван, Альбэрта, Канада
Месца вучобы
Занятак акторка, мадэлька
Навуковая сфэра кінаакторства[d][1]
Гады дзейнасьці 2002 — дасюль
IMDb ID nm1431940

У тэлевізыйным сэрыяле «Згубленыя» зьнялася ў адной з галоўных роляў зьбеглай зладзейкі Кейт Остын.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і веруючых хрысьціянаў. Усё дзяцінства правяла без тэлевізару. Яе бацька — выкладчык эканомікі, а маці — касмэтычны кансультант. Мае дзьве малодшыя сястры.

З 14 гадоў яна дабраахвотнік у арганізацыях, што дапамагаюць дзецям. У 18 гадоў накіравалася ў філіпінскія джунглі ў складзе місіянэрскай арганізацыі, жыла ў травяных хібарах, пабыла ў 14 краінах сьвету. Працавала сьцюардэсаю кампаніі «Air Canada», таму добра валодае францускаю моваю.

Як мадэльку яе знайшло мадэльнае агенцтва «Форд», мэнэджар якога ўбачыў Эванджэлін на вуліцы гораду Келоўна ў Брытанскай Калюмбіі. Яна падпісала кантракт з агенцтвам і паехала працаваць у Ванкувэр, дзе выступала на паказах моды і зарабляла тым на вучобу на факультэце міжнародных адносінаў Унівэрсытэту Брытанскай Калюмбіі.

Заўзятарка катаньня на каньках, каноэ, сноўборду і скалалазаньня. Займаецца дабрачыннасьцю і частку сваіх ганарараў пераводзіць на рахункі дабрачынных фондаў.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Эванджэлін Лілі была замужам за канадзкім хакеістам Марэем Гонам, але на здымачнай пляцоўцы закахалася ў актора Дамініка Монагана, які выконваў ролю Чарлі ў тэлевізыйным сэрыяле «Згубленыя». У 2004 годзе яна афіцыйна разьвялася і адсьвяткавала заручыны з Монаганам на высьпе, дзе здымалі сэрыял.

Фільмаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Эванджэлін Лілісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі