Цыпрыян Каміль Норвід
Цыпрыян Каміль Норвід (па-польску: Cyprian Kamil Norwid; 24 верасьня 1821, Ляскова-Глухы, каля Варшавы — 23 траўня 1883, Парыж) — польскі паэт, драматург, празаік, жывапісец.
Цыпрыян Каміль Норвід | |
польск. Cyprian Kamil Norwid | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 верасьня 1821 Ляскова-Глухы, каля Варшавы, Расейская імпэрыя |
Памёр | 23 траўня 1883 (61 год) Парыж, Францыя |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, маляр, скульптар, пісьменьнік, драматург, графік |
Гады творчасьці | 1841[1] — 1883[1] |
Жанр | рамантызм, парнасізм |
Мова | польская мова[2] |
Значныя творы | Klaskaniem mając obrzękłe prawice... Vade-mecum Promethidion Czarne kwiaty. Białe kwiaty |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1842 Норвід легальна выехаў у Дрэздэн, афіцыйна — для ўдасканаленьня ў скульптурным мастацтве, і застаўся ў эміграцыі. Жыў у Вэнэцыі і Флярэнцыі, у 1844 пасяліўся ў Рыме. У Бэрліне наведваў лекцыі ва ўнівэрсытэце і сходы польскіх эмігрантаў. У 1846 быў арыштаваны і высланы з Прусіі. Жыў у Брусэлі, потым у Рыме, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Зыгмунтам Красінскім.
У 1849—1852 жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Юльюшам Славацкім і Фрыдэрыкам Шапэнам, таксама з Іванам Тургеневым і Аляксандрам Герцэнам. Жыў у галечы, пакутаваў ад неразуменьня крытыкі і непаразуменьняў у адносінах з блізкімі людзьмі. Паступова губляў зрок і слых.
Пры садзейнічаньні Ўладзіслава Замойскага ў лістападзе 1852 выехаў у ЗША. У 1853 уладкаваўся ў майстэрні графіка ў Нью-Ёрку. Калі даведаўся аб пачатку Крымскай вайны, вырашыў вярнуцца ў Эўропу. Вярнуўся ўлетку 1854 у Лёндан, зарабляў на жыцьцё выпадковымі працамі. Па вяртаньні ў Парыж апублікаваў некалькі твораў. Зь лютага 1877 жыў у польскім дабрачынным прытулку на ўскраіне Парыжу Іўры, дзе і памёр. Прах паэта быў перанесены ў агульны дол невядомых польскіх вандроўцаў на могілках Манмарансі.
Творчасьць
рэдагавацьАўтар навэл («Ad leones!», 1883, і інш.), паэм, драм. Сярод лепшых твораў Норвіда — паэтычны цыкл «Vade-mecum» (1865—1866), філязофская паэма «A Dorio ad Phrygium» (1871), трагедыі «За кулісамі» (1865—1866), "Клеапатра і Цэзар(Kleopatra i Cezar, 1870—1872), «Пярсьцёнак велікасьвецкай дамы» (Pierścień Wielkiej Damy, czyli Ex-machina Durejko, 1872).
Пры жыцьці была апублікаваная малая частка яго паэзіі і прозы (шмат са спадчыны згублена). Прызнаньне атрымаў пасьмяротна, галоўным чынам пасьля таго, як польскі крытык Зянон Пшасмыцкі «адкрыў» яго ў 1904, пачаўшы публікаваць творы і артыкулы аб творчасьці Норвіда. Стаў прылічацца да найбуйнейшых польскіх паэтаў нароўні з Міцкевічам і Юльюшам Славацкім, зацьміўшы Зыгмунта Красінскага.
Поўны збор твораў выйшаў у адзінаццаці тамах (Варшава, 1971—1976).
Пераклады на беларускую
рэдагаваць- Ідзі за мною : лірыка / Цыпрыян Норвід; пер. з польск., [прадм. і заўв. Алега Мінкіна; маст. С. В. Чарановіч]. — Мінск : «Мастацкая літаратура», 1993.
Творы Норвіда на беларускую перакладаў таксама Васіль Сёмуха.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б RKDartists (нід.)
- ^ Norwid, Cyprian Kamil // CONOR.SI