Гарадзенская дзяржаўная настаўніцкая вучэльня

Дзяржа́ўная ўстано́ва «Гарадзе́нская дзяржа́ўная наста́ўніцкая вучэ́льня» (па-расейску: Государственное учреждение образования «Гродненское государственное учительское училище»), або Гарадзе́нскі дзяржа́ўны пэдагагі́чны кале́гіюм[a] (па-расейску: Учреждение образования «Гродненский государственный педагогический коледж»), — адна з самых старых установаў, якая была створаная ў Горадні для навучаньня мясцовых людзей[1].

Першы раз яе заснавалі ў 1939 годзе пасьля далучэньня Заходняе Беларусі да БССР-СССР, але ў 1941 годзе з-за вайны СССР і Нямеччыны прыпыніла сваю дзейнасьць. На чале ГДНВ стаў колішні дырэктар Полацкае настаўніцкае вучэльні Майсей Герасімавіч Жукоўскі, а загадчыкам вучэбнае часткі стаў Барыс Адамавіч Петрашкевіч. Бралі ў вучэльню людзей з работніцка-сялянскім паходжаньнем. Вучоба йшла да лета 1941 году. 22 чэрвеня 1941 году нацысцкая Нямеччына напала на СССР. ГДНВ перастаў існаваць. Двое асобаў, якія закончылі ГДНВ, былі забітыя немцамі за бальшавіцкія погляды: Мікалай Слатвінскі ды Вольга Соламава.

Аднаўленьне дзейнасьці

рэдагаваць

Пасьля захопу савецікім войскам Горадні ў 1944 годзе вучэльня аднавіла сваю дзейнасьць. Галава вучэльні загадаў 30 лістапада 1944 году аб залічэньні на першы курс 37 вучняў, а на другі — 11 (усе з даваенных вучняў).

У 1946 годзе быў першы выпуск настаўнікаў. Дваццаці шасьці чалавекам было нададзенае званьне настаўніка пачатковых клясаў. З 1944 па 1955 гады было 11 выпускаў з вучэльні і былі выпушчаныя 1117 настаўнікаў пачатковых клясаў.

Рашэньнем Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту ад 16 жніўня 1952 году Гарадзенская настаўніцкая вучэльня перайменаваная ў Гарадзенскую музычна-настаўніцкую вучэльню. У 1956 годзе адбыўся першы выпуск музнаствучэльні — 55 выпускнікоў вучэльні мелі званьне настаўніка сьпеваў агульнай сярэдняй школы.

У 1956—1957 гадах у Гарадзенскай музычна-настаўніцкай вучэльні навучаліся ў тым ліку:

  • Чэслаў Немэн (Выдгжыцкі) — будучы вядомы польскі пясьняр;
  • Віктар Сямёнавіч Кудлачоў — член саюза пісьменьнікаў Беларусі.

Зьмена назвы

рэдагаваць

Згодна з загадам міністэрства асьветы БССР ад 13 студзеня 1977 году вучэльня была перайменаваная ў Гарадзенскую настаўніцкую вучэльню (па-расейску: Гродненское педагогическое училище).

Вучэльня ў 1960—1980-я гады

рэдагаваць

У 1963 годзе адбыўся першы выпуск настаўнікаў дзіцячых музыкальных школаў (агулам 75 чалавек). У гэтыя гады вучыўся Леанід Захлеўны. У 1969 годзе было створанае аддзяленьне «Дашкольнага выхаваньня».

Склад настаўнікаў вучэльні папаўняўся з выпускнікоў Беларускае кансэрваторыі і іншых ВНУ БССР.

У Беларусі

рэдагаваць

У 1991 годзе ў вучэльні было уведзенае створанае аддзяленьне «Выхавацель у дзіцячым садку з польскаю моваю навучаньня» і «Арганізатар творчае дзейнасьці». У 2000 годзе уведзенае навучаньне «Творчая дзейнасьць», якая павінная выхаваць настаўнікаў па адраджэньні народных промыслаў. 17 студзеня 2000 году было створанае маладзёжнае грамадзкае аб’яднаньне «Надзея», дзе па стане на 2004 год было 52 асобы зь ліку навучэнцаў аддзяленьня «Дашкольнае выхаваньне».

Вынік работы вучэльні

рэдагаваць

За час свайго існаваньня па стане на 2004 год вучэльня выпусьціла 12 044 чалавекі. Сярод іх:

  • 5 544 — вочнае дашкольнае выхаваньне;
  • 967 — завочнае дашкольнае выхаваньне;
  • 5 511 — музычнае выхаваньне.

Аддзяленьне «Дашкольнага выхаваньня»

рэдагаваць

За час свайго йснаваньня з 1969 году (па стане на 2004 год) аддзяленьне «Дашкольнага выхаваньня» выпусьціла 5 544 асобы, зь іх 15% выдатнікаў. У Горадні й Гарадзенскае вобласьці 70% работнікаў з дыплёмам «Дашкольнае выхаваньне» — выпускнікі вучэльні.

Сьпіс начальнікаў аддзяленьня:

  • Руфава Р. А.[b] (1969—1981);
  • Мірановіч Е. А.[c] (1981—1998);
  • Яравіцына А. Ч.[d] (1998 — ?).

Сьпіс музычных гуртоў

рэдагаваць

У вучэльні створаныя тры музычныя гурты, якія маюць званьне «народны»:

  • камэрны хор «Гародня» (заснаваны ў 1982);
  • «Вясьнянка» (заснаваны ў 1990);
  • «Дойлідзтва» (заснаваны ў 1990).

Сьпіс старшыняў вучэльні

рэдагаваць
  • Віткоўскі Вікенці Антонавіч (05.03.1949 — 29.08.1949);
  • Радзевіч Іван Лявонавіч (29.08.1949 — 30.05.1954);
  • Фэшчэнка Павел Максімавіч (01.06.1954 — 01.06.1964);
  • Іваньковіч Уладзімер Апанасавіч (1964—1980);
  • Бразінскі Гэнадзь Генрыховіч (1980—1993);
  • Паваляева Ларыса Фацееўна (1993—1994);
  • Нашкевіч Данута Антоноўна (1994 — ?).

Сьпіс выпускнікоў

рэдагаваць

Настаўнікі

рэдагаваць

Вучэльня паводле стану на 2004 год мела 171 настаўнікаў, зь іх:

  • вышэйшай катэгорыі — 90;
  • першай катэгорыі — 53;
  • маладыя спэцыялісты — 21;
  • аўтары падручнікаў — 3;
  • бакаляўры пэдагагічных навук — 1;
  • магістры пэдагагічных навук — 2;
  • шукальнікі — 3;
  • асьпіранты — 5.
  1. ^ Установа створаная была для стварэньня савецкіх настаўнікаў й праваднікоў савецка-бальшавіцкага сьветапогляду
  2. ^ па-расейску: Руфова Р. А.
  3. ^ па-расейску: Миронович Е. А.
  4. ^ па-расейску: Яровицына А. Ч.
  1. ^ 60-летие образования Гродненской области: Матэрыялы міжнароднае канфэрэнцыі, 3-4 сакавіка 2004 г., Горадня/адказны рэдактар В. А. Балазаровіч. — Горадня. Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсітэт, 20004. — 456 с, Миронович Е. А. Истрория развития Учреждения образования «Гродненский государственный педагогичекий колледж» с. 243—246.