Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2021 году

Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2021 году — 85-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які пайшоў у Латвіі 26 траўня — 6 чэрвеня 2021 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных. Месца правядзеньня чэмпіянату было абранае 19 траўня 2017 году на кангрэсе Міжнароднае фэдэрацыі хакею ў Кёльне[1].

Чэмпіянат сьвету па хакеі 2021 году
Латвія Латвія
Чэмпіянат сьвету па хакеі 2021 году
2021 IIHF World Championship
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Латвія Латвія
Лік удзельнікаў 16
Выніковае становішча
Чэмпіён Мужчынская зборная Канады па хакеі Канада
Другое месца Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя
Трэцяе месца Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША
Чацьвертае месца Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі Нямеччына
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў 63
Забіта галоў 324 (5.14 за гульню)
Бамбардзір Сьцяг Канады Конар Браўн
(16 пунктаў)
Самы каштоўны гулец Сьцяг Канады Эндру Манджапанэ
2020
2022

11 студзеня 2021 году на тле пратэстаў у Беларусі прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль быў раскрытыкаваны за сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам[2], які ня лічыцца законным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь урадамі ЗША й Эўрапейскага зьвязу, у прыватнасьці, падчас якой прайшло абмеркаваньне чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 году[3]. Падчас сустрэчы з Лукашэнкам Фазэль абняў таго, павітаў яго па-расейску словамі «Спадар прэзыдэнт». Пазьней ён апублікаваў фатаграфію з Дзьмітрыем Баскавым, старшынём фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь, абвінавачаным ва ўдзеле ва ўрадавых рэпрэсіях[4][5], у тым ліку ў дачыненьні да сьмерці ў зьняволеньні й меркаванага забойства Рамана Бандарэнкі[6].

Матчы чэмпіянату сьвету было вырашана праводзіць на «Арэна Рыга» ў Рызе, і «Менск-Арэне» ў Менску, аднак, апошні зь іх быў выключаны зь сьпісу, бо Беларусь выла выкрасьленая зь ліку гаспадароў турніру. У выніку, другой арэнай быў абраны Алімпійскі спартовы цэнтар, што месьціцца ў Рызе.

Арэна Рыга
Умяшчальнасьць: 10 300
Алімпійскі спартовы цэнтар
Умяшчальнасьць: 6200
   

Удзельнікі

рэдагаваць

У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 16 нацыянальных дружынаў — чатырнаццаць з Эўропы і дзьве з Паўночнай Амэрыкі. Зборныя Беларусі і Казахстану прайшлі на чэмпіянат зь першага дывізіёну, астатнія — зь першых чатырнаццаці месцаў у найвышэйшым дывізіёне. Грунтуючыся на рашэньні Спартовага арбітражнага суду ад сьнежня 2020 году аб увядзеньні допінгавых санкцыяў расейскім спартоўцам і дружынам было забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад расейскім сьцягам альбо выкарыстоўваць расейскі гімн на Алімпійскіх гульнях альбо чэмпіянатах сьвету да 16 сьнежня 2022 году і павінны ўдзельнічаць у спаборніцтвах у статусе нэўтральных спартоўцаў[7]. На турнірах Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе расейская дружына выступала пад імём Расейскага алімпійскага камітэту (РАК)[8].

Група А:

Група Б:

Кожная дружына павінна была складацца зь ня менш як 15 палявых гульцоў і 2 брамнікаў, і пры гэтым не перавышаць колькасьць у 22 палявыя гульцы і 3 брамнікі. Паводле правілаў у пратаколе на матч павінна прысутнічаць ня больш за 20 палявых гульцоў і 2 брамнікі.

Папярэдні этап

рэдагаваць
     Зборная выходзіць у плэй-оф
     Зборная не выходзіць у плэй-оф, але возьме ўдзел у ЧС-2022
Месца Каманда Г В ВА ПА П Ш РШ Пк
1. РАК 7 5 1 0 1 28—10 +18 17
2.   Швайцарыя 7 5 0 0 2 27—17 +10 15
3.   Чэхія 7 3 2 0 2 27—18 +9 13
4.   Славаччына 7 4 0 0 3 17—22 -5 12
5.   Швэцыя 7 3 0 1 3 21—14 +7 10
6.   Данія 7 2 1 1 3 14—17 -3 9
7.   Вялікабрытанія 7 1 0 1 5 13—31 -18 4
8.   Беларусь 7 1 0 1 5 10—29 -19 4
Дата Матч Пляцоўка
21 траўня РАК 4:3   Чэхія Алімпійскі спартовы цэнтар
21 траўня  Беларусь   2:5   Славаччына Алімпійскі спартовы цэнтар
22 траўня  Данія   4:3   Швэцыя Алімпійскі спартовы цэнтар
22 траўня  Вялікабрытанія   1:7 РАК Алімпійскі спартовы цэнтар
22 траўня  Чэхія   2:5   Швайцарыя Алімпійскі спартовы цэнтар
23 траўня  Вялікабрытанія   1:2   Славаччына Алімпійскі спартовы цэнтар
23 траўня  Швэцыя   0:1   Беларусь Алімпійскі спартовы цэнтар
23 траўня  Данія   0:1   Швайцарыя Алімпійскі спартовы цэнтар
24 траўня  Славаччына   3:1 РАК Алімпійскі спартовы цэнтар
24 траўня  Чэхія   3:2 (ОТ)   Беларусь Алімпійскі спартовы цэнтар
25 траўня  Вялікабрытанія   2:3 (ОТ)   Данія Алімпійскі спартовы цэнтар
25 траўня  Швайцарыя   0:7   Швэцыя Алімпійскі спартовы цэнтар
26 траўня РАК 3:0   Данія Алімпійскі спартовы цэнтар
26 траўня  Беларусь   3:4   Вялікабрытанія Алімпійскі спартовы цэнтар
27 траўня  Швайцарыя   8:1   Славаччына Алімпійскі спартовы цэнтар
27 траўня  Швэцыя   2:4   Чэхія Алімпійскі спартовы цэнтар
28 траўня  Швэцыя   4:1   Вялікабрытанія Алімпійскі спартовы цэнтар
28 траўня  Данія   5:2   Беларусь Алімпійскі спартовы цэнтар
29 траўня  Чэхія   6:1   Вялікабрытанія Алімпійскі спартовы цэнтар
29 траўня  Швайцарыя   1:4 РАК Алімпійскі спартовы цэнтар
29 траўня  Славаччына   2:0   Данія Алімпійскі спартовы цэнтар
30 траўня  Беларусь   0:6   Швайцарыя Алімпійскі спартовы цэнтар
30 траўня  Швэцыя   3:1   Славаччына Алімпійскі спартовы цэнтар
31 траўня  Чэхія   2:1 (Б)   Данія Алімпійскі спартовы цэнтар
31 траўня РАК 3:2 (Б)   Швэцыя Алімпійскі спартовы цэнтар
1 чэрвеня  Швайцарыя   6:3   Вялікабрытанія Алімпійскі спартовы цэнтар
1 чэрвеня  Славаччына   3:7   Чэхія Алімпійскі спартовы цэнтар
1 чэрвеня РАК 6:0   Беларусь Алімпійскі спартовы цэнтар
Месца Каманда Г В ВА ПА П Ш РШ Пк
1.   ЗША 7 6 0 0 1 21—8 +13 18
2.   Фінляндыя 7 4 2 1 0 19—10 +9 17
3.   Нямеччына 7 4 0 0 3 22—14 +8 12
4.   Канада 7 3 0 1 3 19—18 +1 10
5.   Казахстан 7 2 2 0 3 22—18 +4 10
6.   Латвія 7 2 0 3 2 15—16 -1 9
7.   Нарвэгія 7 2 1 0 4 17—21 -4 8
8.   Італія 7 0 0 0 7 11—41 -30 0
Дата Матч Пляцоўка
21 траўня  Нямеччына   9:4   Італія Арэна Рыга
21 траўня  Канада   0:2   Латвія Арэна Рыга
22 траўня  Нарвэгія   1:5   Нямеччына Арэна Рыга
22 траўня  Фінляндыя   2:1   ЗША Арэна Рыга
22 траўня  Латвія   2:3 (Б)   Казахстан Арэна Рыга
23 траўня  Нарвэгія   4:1   Італія Арэна Рыга
23 траўня  Казахстан   2:1 (Б)   Фінляндыя Арэна Рыга
23 траўня  Канада   1:5   ЗША Арэна Рыга
24 траўня  Латвія   3:0   Італія Арэна Рыга
24 траўня  Нямеччына   3:1   Канада Арэна Рыга
25 траўня  ЗША   3:0   Казахстан Арэна Рыга
25 траўня  Фінляндыя   5:2   Нарвэгія Арэна Рыга
26 траўня  Казахстан   3:2   Нямеччына Арэна Рыга
26 траўня  Канада   4:2   Нарвэгія Арэна Рыга
27 траўня  ЗША   4:2   Латвія Арэна Рыга
27 траўня  Фінляндыя   3:0   Італія Арэна Рыга
28 траўня  Казахстан   2:4   Канада Арэна Рыга
28 траўня  Латвія   3:4 (Б)   Нарвэгія Арэна Рыга
29 траўня  Італія   3:11   Казахстан Арэна Рыга
29 траўня  Нарвэгія   1:2   ЗША Арэна Рыга
29 траўня  Нямеччына   1:2   Фінляндыя Арэна Рыга
30 траўня  Італія   1:7   Канада Арэна Рыга
30 траўня  Фінляндыя   3:2 (ОТ)   Латвія Арэна Рыга
31 траўня  ЗША   2:0   Нямеччына Арэна Рыга
31 траўня  Нарвэгія   3:1   Казахстан Арэна Рыга
1 чэрвеня  Канада   2:3 (Б)   Фінляндыя Арэна Рыга
1 чэрвеня  Італія   2:4   ЗША Арэна Рыга
1 чэрвеня  Нямеччына   2:1   Латвія Арэна Рыга
Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                   
3 чэрвеня. АСЦ        
    Швайцарыя   2
5 чэрвеня. Арэна Рыга
    Нямеччына   3  
    Нямеччына   1
3 чэрвеня. Арэна Рыга
      Фінляндыя   2  
    Фінляндыя   1
6 чэрвеня. Арэна Рыга
    Чэхія   0  
    Фінляндыя   2
3 чэрвеня. Арэна Рыга
      Канада   3
    ЗША   6
5 чэрвеня. Арэна Рыга
    Славаччына   1   Матч за 3-е месца
    ЗША   2
3 чэрвеня. АСЦ 6 чэрвеня. Арэна Рыга
      Канада   4  
  РАК   1     ЗША   6
    Канада   2       Нямеччына   1

Чвэрцьфіналы

рэдагаваць
Дата, час Матч Пляцоўка
3 чэрвеня  Швайцарыя   2:3 (Б)   Нямеччына Алімпійскі спартовы цэнтар
3 чэрвеня  Фінляндыя   1:0   Чэхія Арэна Рыга
3 чэрвеня  ЗША   6:1   Славаччына Арэна Рыга
3 чэрвеня РАК 1:2 (ОТ)   Канада Алімпійскі спартовы цэнтар

Паўфіналы

рэдагаваць
Дата, час Матч Пляцоўка
5 чэрвеня  Нямеччына   1:2   Фінляндыя Арэна Рыга
5 чэрвеня  ЗША   2:4   Канада Арэна Рыга

Матч за 3-е месца

рэдагаваць
Дата, час Матч Пляцоўка
6 чэрвеня  ЗША   6:1   Нямеччына Арэна Рыга
Дата, час Матч Пляцоўка
6 чэрвеня  Фінляндыя   2:3 (ОТ)   Канада Арэна Рыга

Замена сьцягу Беларусі

рэдагаваць

24 траўня 2021 году ў цэнтры Рыгі, дзе ўсталявалі сьцягі нацыянальных зборных, мэр Рыгі Мартыньш Стакіс і міністар замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг на нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі. У адказ міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў: «Паслу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзінаў. Усяму дыпляматычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзінаў. Пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для догляду будынка»[9].