Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі
Збо́рная Слава́ччыны па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Славаччыны, чэмпіёны сьвету 2002 року. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 8 месцы[1]. Кіроўны орган — Славацкі хакейны зьвяз.
Славаччына | |||
Фэдэрацыя | Славацкі хакейны зьвяз | ||
---|---|---|---|
Мэнэджар | Міраслаў Шатан | ||
Трэнэр | Крэйг Рэмзі | ||
Асыстэнты | Ян Лашак, Уладзімер Орсаг, Робэрт Пэтравіцкі | ||
Найбольш гульняў | Домінік Граньяк (184) | ||
Найбольш шайбаў | Міраслаў Шатан (85) | ||
Найбольш пунктаў | Міраслаў Шатан (162) | ||
Стадыён | Зімовы стадыён імя Андрэя Нэпэлі | ||
Рэйтынг ІІХФ | 8 | ||
Максымум ІІХФ | 3 (2004) | ||
Мінімум ІІХФ | 10 (2011) | ||
Колеры | |||
Форма | |||
| |||
Першая гульня | |||
Багемія 12:0 Славаччына (Гарміш-Партэнкірхен, Нямеччына — 1 лютага 1940) | |||
Найбуйнейшая перамога | |||
Славаччына 20:0 Баўгарыя (Попрад, Славаччына — 18 сакавіка 1994) | |||
Найбуйнейшая параза | |||
Багемія 12:0 Славаччына (Гарміш-Партэнкірхен, Нямеччына — 1 лютага 1940) | |||
Чэмпіянаты сьвету | |||
Удзелаў | 24 (упершыню ў 1996) | ||
Дасягненьні | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 6 (упершыню ў 1994) | ||
Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |||
240—178—51 |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Чэмпіянат сьвету | ||
Срэбра | Расея-2000 | |
Золата | Швэцыя-2002 | |
Бронза | Фінляндыя-2003 | |
Срэбра | Фінляндыя/Швэцыя-2012 |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗборная была створаная ў 1993 року па распадзе Чэхаславаччыны. Дырэктарат ІІХФ вызначыў, што прадстаўніцаю былой чэхаславацкай зборнай у групе А чэмпіянату сьвету будзе чэская каманда, таму ў 1994 року Славаччына стартавала ў групе C і за два рокі выйшла ў найвышэйшы дывізіён, дзе й знаходзіцца бесьперапынна з 1996.
У 2000 Славаччына дасягнула першага сур’ёзнага посьпеху, выйшаўшы ў фінал сусьветнага першынства, дзе саступіла зборнай Чэхіі зь лікам 3:5. Праз два гады славакі дабіліся пакуль што адзінае перамогі на чэмпіянаце сьвету, перамогшы ў фінале 4:3 расейцаў. У наступным року славакі ізноў заваявалі мэдалі, гэтым разам бронзавыя. Пасьля вынікі пакрысе пачалі пагаршацца.
Найвышэйшым дасягненьнем зборнай Славаччыны на Алімпійскіх гульнях стала 4-е месца ў Ванкувэры: славацкія хакеісты дайшлі да паўфіналу, дзе саступілі канадцам, а пасьля ў матчы за 3-е месца — фінам.
У 2011 Славаччына ўпершыню прымала сусьветнае першынство. Аднак нават пры дамашняй падтрымцы гаспадары ня здолелі прабіцца ў плэй-оф. У наступным року зборная Славаччыны сэнсацыйна заняла 2-е месца, саступіўшы ў фінале зборнай Расеі 6:2. Аднак ужо праз год каманда саступіла ў групе па булітах аўстрыйцам і ў чвэрцьфінале скончыла выступ паразаю ад Фінляндыі 0:2, а ў 2014 і ўвогуле ня здолела выйсьці з групы.
Вынікі
рэдагавацьАлімпійскія гульні
рэдагавацьРок | Месца правядзеньня | Вынік | Галоўны трэнэр |
---|---|---|---|
1994 | Нарвэгія | 6-е месца | Юліюс Шуплер |
1998 | Японія | 10-е месца | Ян Шцербак |
2002 | ЗША | 13-е месца | Ян Філц |
2006 | Італія | 5-е месца | Францішак Госа |
2010 | Канада | 4-е месца | Ян Філц |
2014 | Расея | Уладзімер Вуйтэк |
Чэмпіянат сьвету
рэдагавацьРок | Месца правядзеньня | Вынік | Галоўны трэнэр |
---|---|---|---|
1994 | Славаччына | 21-е месца (1-е ў групе «C») |
Юліюс Шуплер |
1995 | Славаччына | 13-е месца (1-е ў групе «B») |
Юліюс Шуплер |
1996 | Аўстрыя | 10-е месца | Юліюс Шуплер |
1997 | Фінляндыя | 9-е месца | Ёзэф Голанка |
1998 | Швайцарыя | 7-е месца | Ян Шцербак |
1999 | Нарвэгія | 7-е месца | Ян Шцербак |
2000 | Расея | Срэбны мэдаль | Ян Філц |
2001 | Нямеччына | 7-е месца | Ян Філц |
2002 | Швэцыя | Залаты мэдаль | Ян Філц |
2003 | Фінляндыя | Бронзавы мэдаль | Францішак Госа |
2004 | Чэхія | 4-е месца | Францішак Госа |
2005 | Аўстрыя | 5-е месца | Францішак Госа |
2006 | Латвія | 8-е месца | Францішак Госа |
2007 | Расея | 6-е месца | Юліюс Шуплер |
2008 | Канада | 13-е месца | Юліюс Шуплер |
2009 | Швайцарыя | 10-е месца | Ян Філц |
2010 | Нямеччына | 12-е месца | Глен Хэнлан |
2011 | Славаччына | 10-е месца | Глен Хэнлан |
2012 | Фінляндыя | Срэбны мэдаль | Уладзімер Вуйтэк |
2013 | Швэцыя | 8-е месца | Уладзімер Вуйтэк |
2014 | Беларусь | 9-е месца | Уладзімер Вуйтэк |
Кубак сьвету
рэдагавацьРок | Месца правядзеньня | Вынік | Галоўны трэнэр |
---|---|---|---|
1996 | Канада / ЗША | 7-е месца (ня выйшла ў плэй-оф) |
|
2004 | Канада / ЗША | 8-е месца (чвэрцьфінал) |
Зводная табліца
рэдагавацьСэзон | Гульняў | Перамог | Нічыіх | Паразаў | Шайбы |
---|---|---|---|---|---|
1992/93 | 5 | 2 | 1 | 2 | 20—17 |
1993/94 | 37 | 24 | 8 | 5 | 229—78 |
1994/95 | 25 | 17 | 2 | 6 | 132—64 |
1995/96 | 16 | 9 | 2 | 5 | 61—43 |
1996/97 | 24 | 8 | 3 | 13 | 74—88 |
1997/98 | 24 | 12 | 3 | 9 | 83—59 |
1998/99 | 24 | 10 | 5 | 9 | 71—63 |
1999/00 | 29 | 16 | 6 | 7 | 100—70 |
2000/01 | 23 | 10 | 0 | 13 | 63—65 |
2001/02 | 29 | 16 | 3 | 10 | 99—75 |
2002/03 | 24 | 14 | 3 | 7 | 83—54 |
2003/04 | 26 | 15 | 5 | 6 | 85—46 |
2004/05 | 32 | 16 | 3 | 13 | 83—76 |
2005/06 | 28 | 15 | 4 | 9 | 92—58 |
2006/07 | 22 | 12 | 0 | 10 | 65—53 |
2007/08 | 17 | 9 | 0 | 8 | 51—40 |
2008/09 | 21 | 9 | 0 | 12 | 53—62 |
2009/10 | 25 | 11 | 0 | 14 | 63—70 |
2010/11 | 21 | 11 | 0 | 10 | 61—47 |
2011/12 | 25 | 14 | 0 | 11 | 70—59 |
Найлепшыя гульцы
рэдагаваць
Паводле колькасьці гульняўрэдагаваць
|
Паводле колькасьці шайбаўрэдагаваць
|
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Першая гульня сучаснай Славаччыны: Францыя 2:2 Славаччына (12 лютага 1993)
- Першы гол — Уласьціміл Плавуха (12 лютага 1993)
- Найдаўжэйшая пераможная сэрыя — 10x (8.4.1995 — 31.8.1995)
- Найдаўжэйшая бяспройгрышная сэрыя — 14x (23.3.1993 — 17.12.1993)
- Найдаўжэйшая бязвыйгрышная сэрыя — 10x (8.5.2004 — 11.11.2004)
- Найдаўжэйшая сэрыя паразаў — 6x (25.8.1996 — 1.11.1996)
- Найбольшыя перамогі ў гісторыі сучаснай Славаччыны:
- Славаччына 20:0 Баўгарыя
- Славаччына 14:0 Францыя
- Славаччына 14:1 Румынія
- Славаччына 11:0 Канада
- Найбольшыя паразы ў гісторыі сучаснай Славаччыны:
- Славаччына 0:8 Чэхія
- Славаччына 0:8 Канада
- Славаччына 2:9 ЗША
- Славаччына 0:7 Чэхія
- Славаччына 0:6 Данія
- 24 сакавіка 2010 славацкую зборную ўпершыню ўзначаліў замежны трэнэр — канадзец Глен Гэнлан, якога 17 жніўня 2011 замяніў чэх Уладзімер Вуйтэк.
- Для Алімпіяды-2014 фірма Nike вырабіла славацкай зборнай новую форму зь белымі палоскамі, якія пры павелічэньні апынаюцца тэкстам гімну Славаччыны[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.
- ^ Jakub Homoľa. (5 лістапада 2013) Slováci na olympiáde v Soči v nových dresoch (славацк.) SlovakProspects Праверана 13 лютага 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМужчынская зборная Славаччыны па хакеі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на бачыне IIHF (анг.)
- Славацкая хакейная фэдэрацыя (славацк.)