Мужчынская зборная Даніі па хакеі
Збо́рная Да́ніі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Даніі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 15 месцы[1]. Кіроўны орган — Дацкі хакейны зьвяз; галоўным трэнэрам зьяўляецца швэдзкі спэцыяліст Янэ Карлсан.
Данія | |
Фэдэрацыя | Дацкі хакейны зьвяз |
---|---|
Мэнэджар | Кім Пэдэрсэн |
Трэнэр | Янэ Карлсан |
Капітан | Мортэн Грын |
Найбольш гульняў | Еспэр Дамгор (256) |
Найбольш пунктаў | Енс Нільсэн (241) |
Рэйтынг ІІХФ | 15 |
Максымум ІІХФ | 12 (2007) |
Мінімум ІІХФ | 14 (2003) |
Колеры | |
Форма | |
| |
Першая гульня | |
Канада 47:0 Данія (Стакгольм, Швэцыя — 12 лютага 1949) | |
Найбуйнейшая перамога | |
Данія 27:4 Бэльгія (Капэнгаген, Данія — 18 сакавіка 1977) | |
Найбуйнейшая параза | |
Канада 47:0 Данія (Стакгольм, Швэцыя — 12 лютага 1949) | |
Чэмпіянаты сьвету | |
Удзелаў | 46 (упершыню ў 1949) |
Дасягненьні | 8 месца (2010) |
Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |
259—355—57 |
Мінуўшчына
рэдагавацьДацкі хакейны зьвяз зьяўляецца чальцом ІІХФ з 1946 году, аднак упершыню дацкая нацыянальнай каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў 1949 годзе, дзе заняла апошняе 10 месца. На тым турніры ў самым першым матчы датчане былі цалкам зьнішчаны канадцамі зь лікам 0:47. Пасьля гэтага 10 гадоў краіна не ўдзельнічала ў спаборніцтвах. Ад 1962 году выступала ў ніжэйшых дывізіёнах. У 2003 годзе, пасьля знаходжаньня ў ніжэйшых дывізіёнах, зборная Даніі вярнулася ў эліту сусьветнага хакея і з тых часоў нязьменна выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату сьвету. Аднак зборнай ніводнага разу не атрымалася прабіцца ў лік удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Найвышэйшым лічыцца 8 месца, якое каманда заняла ў 2010 годзе, прычым у той год датчане перагулялі зборныя Фінляндыі, ЗША й Славаччыны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Дацкага хакейнага зьвязу (дацк.)
- Данія на сайце ІІХФ