Мужчынская зборная Італіі па хакеі
Збо́рная Іта́ліі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Італіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 18 месцы[1]. Кіроўны орган — Італьянская фэдэрацыя лёдавых відаў спорту; галоўным трэнэрам зьяўляецца амэрыканскі спэцыяліст Том Покел.
Італія | |
Фэдэрацыя | Італьянская фэдэрацыя лёдавых відаў спорту |
---|---|
Трэнэр | Том Покел |
Капітан | Аляксандар Эгер |
Найбольш гульняў | Лючыё Тапатыг (243) |
Найбольш пунктаў | Лючыё Тапатыг (131) |
Рэйтынг ІІХФ | 18 |
Максымум ІІХФ | 13 (2007) |
Мінімум ІІХФ | 19 (2004) |
Колеры | |
Форма | |
| |
Першая гульня | |
Швэцыя 7:1 Італія (Мілян, Італія — 14 сакавіка 1924) | |
Найбуйнейшая перамога | |
Італія 28:0 Бэльгія (Дусэльдорф, Нямеччына — 1 сакавіка 1955) | |
Найбуйнейшая параза | |
ЗША 31:1 Італія (Санкт-Морыц, Швайцарыя — 1 лютага 1948) | |
Чэмпіянаты сьвету | |
Удзелаў | 51 (упершыню ў 1930) |
Дасягненьні | 4 месца (1953) |
Чэмпіянат Эўропы | |
Удзелаў | 3 |
Дасягненьні | 4 месца (1929) |
Алімпійскія гульні | |
Удзелаў | 9 (упершыню ў 1936) |
Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |
331—405—77 |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗборная сталася чальцом Міжнароднай фэдэрацыі хакею ў 1924 годзе. Упершыню італьянская каманда прыняла ўдзел на хатнім чэмпіянаце Эўропы ў 1924 годзе. На турніры зборная атрымала дзьве паразы, то бок ад зборнай Францыі зь лікам 12:0 і зборнай Бэльгіі — 4:0. Наступны раз каманда зьявілася на чэмпіянаце Эўропы ў швайцарскім Давосе, дзе ўпершыню атрымала пункты, згуляўшы ўнічыю ў гульні супраць зборнай Гішпаніі зь лікам 2:2.
Першую перамогу італьянцы атрымалі на чарговым чэмпіянаце Эўропы 1929 году, які праходзіў у Вугоршчыне. Апэнінская каманда здолела нанесьці паразу гаспадарам спаборніцтва зь лікам 2:1 у дадатковы час.
Першы ўдзел у чэмпіянаце сьвету датуецца 1930 годам, але значных посьпехаў каманда не дамагалася. Больш-менш стабільныя часы прыходзіліся на 1990-я гады, калі зборная некалькі разоў фінішавала ў першай васьмёрцы. Традыцыйна ў нацыянальнай камандзе прадстаўлена шмат гульцоў зь пераважна нямецкамоўнай правінцыі Трэнтына-Альта Адыджэ (Паўднёвы Тыроль), дзе папулярныя зімовыя віды спорту.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.