Чахі Арлянскія
Чахі́ Арлянскі́я (па-польску: Czechy Orlańskie, па-падляску: Čuchi Olrenśki[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Чахі Арлянскія | |
польск. Czechy Orlańskie | |
Былая назва: | Чахі |
Мясцовая назва: | Čuchi Orlenśki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Насельніцтва: | 99 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-204 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°41′0″ пн. ш. 23°23′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.38333° у. д.Каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 23°23′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.38333° у. д. |
Чахі Арлянскія |
Побач зь вёскай праходзіць чыгуначнлы шлях Седльцы — Ваўкавыск.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
рэдагавацьЧахі ўпершыню згадваюцца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1586 годзе каралём Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Хандзынскаму. Калі ў 19 ст. назва вёскі з гістарычнай Чахі (па-польску: Czochy) была зьмененая на афіцыйную Чахі (па-польску: Czechy) дададзена таксама эпітэт Арлянскія, бо ў арлянскай воласьці існавала ўжо вёска Чахі Забалотныя (па-польску: Czechy)[3]. У міжваенны пэрыяд Чахі Арлянскія належалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 217 жыхароў (5 каталікоў і 212 праваслаўных; палякамі было запісаных 6, а беларусамі 211 жыхароў)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Чахі Арлянскія былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Čuchi Orlenśki svoja.org Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Чахі Арлянскія (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 24 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.