Чахі Забалотныя
Чахі́ Забало́тныя (па-польску: Czechy Zabłotne, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Чахі Заболотны, па-падляску: Čachi Zabołôtny[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Чахі Забалотныя | |
польск. Czechy Zabłotne, бел. Чахі Заболотны[a] | |
Мясцовая назва: | Čachi Zabołôtny |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Орля |
Насельніцтва: | 25 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-106 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 23.2° у. д.Каардынаты: 52°38′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 23.2° у. д. |
Чахі Забалотныя | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Вольцы Выганоўскай).
Гісторыя
рэдагавацьУ міжваенны пэрыяд Чахі Забалотныя прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 132 жыхары (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Чахі Забалотныя былі далучаныя да гміны Орля.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Čachi Zabołôtny svoja.org Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧахі Забалотныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў