Адам Казімер Чартарыскі

(Перанакіравана з «Адам Казімер Чартарыйскі»)

Адам Казімер Чартарыйскі (па-польску: Adam Kazimierz Czartoryski) гербу Пагоня (1 сьнежня 1734, Гданьск — 19 сакавіка 1823, Сянява) — польскі дзяржаўны дзяяч, пісьменьнік, літаратурны і тэатральны крытык.

Адам Казімер Чартарыйскі
Adam Kazimierz Joachim Ambroży Marek Czartoryski
Адам Казімер Чартарыйскі
Адам Казімер Чартарыйскі

Пагоня
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 сьнежня 1734
Гданьск, Рэч Паспалітая
Памёр 19 сакавіка 1823
Сянява, Аўстрыйская імпэрыя
Пахаваны
Род Чартарыйскія
Бацькі Аўгуст Аляксандар Чартарыйскі
Марыя Сафія Сяняўская
Жонка Ізабэла Флемінг
Дзеці Тарэза Чартарыйская,
Марыя Анна Чартарыйская,
Адам Чартарыйскі,
Канстантын Адам Чартарыйскі,
Габрыэла Чартарыйская,
Сафія Чартарыйская
Дзейнасьць пісьменьнік, палітык, літаратурны крытык, афіцэр
Рэгаліі
Ордэн Залатога руна
Ордэн Залатога руна
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Быў сынам Аўгуста Аляксандра і Марыі Сафіі з Сяняўскіх.

18 лістапада 1761 року ажаніўся з Ізабэлай з Флемінгаў. Мелі 6 дзяцей, у тым ліку Адама Ежы і Канстантына Адама.

Генэральны староста Падольля, адзін з галоўных праціўнікаў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага сярод магнатэрыі, прадстаўнік лягеру рэформаў. У 1764 стаў маршалкам Канвакацыйнага сойму.

У 1768 Адам Казімер Чартарыйскі быў прызначаны камэндантам Рыцарскай школы, пазьней стаў чальцом Камісіі нацыянальнай адукацыі. З 1775 году кіраўнік рэгімэнта пяхотнай гвардыі Вялікага Княства Літоўскага.

У 1788—1792 роках быў паслом на Чатырохгадовы сойм. У 1791 быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі. Быў сябрам польскай масонскай ложы «Трох братоў».

28 чэрвеня 1812 стаў маршалкам Генэральнай канфэдэрацыі Польскага каралеўства.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар драматычных твораў, нпр. «Панна на выданьне» (1771), «Катэхізіс кадэцкі» (1774), «Кава» (1779), «Думкі пра польскія пісьмы» (1810).

Узнагароды

рэдагаваць

У 1764 адзначаны Ордэнам Белага арла, у 1765 стаў кавалерам Ордэну сьвятога Станіслава, у 1762 адзначаны расейскім Ордэнам сьвятога Андрэя Першазваннага, у 1808 імпэрскім Ордэнам Залатога руна[1] і царскім Ордэнам сьвятой Ганны.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 205.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Адам Казімер Чартарыскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў