Корац
горад у Ровенскай вобласьці Ўкраіны
Корац (па-ўкраінску: Корець) — места ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Корчыку. Адміністрацыйны цэнтар Корацкага раёну. Насельніцтва на 2024 год — 7000 чал. Знаходзіцца за 63 км ад Роўна, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Наваград-Валынскі.
Корац лац. Korac | |||||
укр. Корець | |||||
Руіны замка князёў Астроскіх | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1150 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Корацкі | ||||
Плошча: | 6 км² | ||||
Вышыня: | 214 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва ([[2022[1]]]) | |||||
колькасьць: | 6914 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1152,33 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3651 | ||||
Паштовы індэкс: | 34700—34704 | ||||
КОАТУУ: | 5623010100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°37′0″ пн. ш. 27°10′0″ у. д. / 50.61667° пн. ш. 27.16667° у. д.Каардынаты: 50°37′0″ пн. ш. 27°10′0″ у. д. / 50.61667° пн. ш. 27.16667° у. д. | ||||
Корац | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1150: першы пісьмовы ўспамін пра Корац (Корческ), у Валынскім княстве.[2]
- XIV стагодзьдзе: у складзе Вялікага Княства Літоўскага; уладаньне князёў Астроскіх, якія збудавалі тут мураваны замак.
- XV стагодзьдзе: перайшоў да князёў Карэцкіх.
- 1495: вытрымаў аблогу крымскіх татараў.
- 1533: у Корацы збудавалі драўляны парафіяльны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі, адноўлены ў пачатку XVII стагодзьдзя.
- 1565/1566: у Луцкім павеце Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1612—1619: у Корацы жыў Ляўрэнці Зізані.
- пач. XVII стагодзьдзя: Самуэль і Караль Карэцкія заснавалі ў месьце кляштар францішканаў з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі.
- 1629: у Корацы было 1124 дымы.[3]
- 1754—1767: у месьце збудавалі вуніяцкі Ўваскрасенскі манастыр.
- 1776—1781: у Корацы працавала габрэйская друкарня.
- 1788: у месьце пачаў працаваць парцалянава-фаянсавы завод; апроч таго, Юзаф Клеменс Чартарыйскі заснаваў суконную мануфактуру і майстэрню па вырабе кунтушовых паясоў.
- 1791: у Гарынскім павеце.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1873: адкрыцьцё аднайменнай чыгуначнай станцыі.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ровенскім павеце Валынскага ваяводзтва.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- ліпень 1941 — студзень 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
рэдагаваць- Былы кляштар францішканаў (1620, цяпер праваслаўны манастыр Сьв. Тройцы)
- Замак князёў Астроскіх (XV—XVIII стагодзьдзі)
- Касьцёл Сьв. Антонія (1533)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_Сhuselnist.pdf
- ^ Корац // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 280
- ^ а б Корац // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 281
- ^ Корец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Головко В. В. Корець // Енциклопедія історії України. — Т. 5. — К.: Наукова думка, 2008. С. 153—154
- Корець // Ровенська область, Історія міст і сіл Української РСР. Головна редакція Української Радянської енциклопедії. — К., 1973
- Пероговский В. И. Корец и корецкие князья // «Волынские губернские ведомости», 1876, № 79, 87—89, 94, 96
- Korzec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 432—433
- Корец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.