Царква Сьвятога Мікалая (Паставы)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Мікольская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Паставы |
Каардынаты | 55°06′47.9″ пн. ш. 26°50′26.7″ у. д. / 55.113306° пн. ш. 26.84075° у. д.Каардынаты: 55°06′47.9″ пн. ш. 26°50′26.7″ у. д. / 55.113306° пн. ш. 26.84075° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Першае згадваньне | 1628 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | cerkov-postavy.by |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Паставах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Старога Рынку і Лучайскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Паставах збудавалі ў 1894[1] годзе на месцы царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-плянавальная структура будынка адпавядае паноўнай кананічнай 4-часткавай схеме: званіца над прытворам, трапезная, малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, апсыда з бакавымі рызьніцамі. Прасторавая кампазыцыя будуецца вакол цэнтральнага 2-яруснага, завершанага пяцікупальлем кубападобнага аб’ёма. Далучаныя да яго бакавыя прыдзелы і паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі надаюць будынку крыжовы плян. Да аб’ёма малітоўнай залі праз прастакутную трапезную далучаецца шатровая званіца з купалам-цыбулінай. Уваход мае выгляд ганка. У дэкоры выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы — пас закамараў, зубчастыя фрызы пад прафіляванымі карнізамі, кілепадобныя ліштвы аркавых вокнаў, кілепадобныя шчыты і какошнікі, вокны ў выглядзе трайной аркады, разьмежаванай кароткімі калёнкамі-бочкамі.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем, у яе прастору праз аркавы прасьвет адкрываюцца хоры з балюстраднай агароджай. Інтэр’ер упрыгожвае 1-ярусны пазалочаны іканастас з цыбулепадобнымі купалкамі ў цэнтры і з бакоў. Падлога з керамічнай пліткі.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1894—1899 гг.
-
да 1915 г.
-
1915 г.
-
20 верасьня 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
люты 1918 г.
-
1930 г.
-
1930-я гг.
-
да 1939 г.
-
ліпень 1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Фрагмэнт
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 22
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Пастаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 381.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000574 |