Аркада (архітэктура)

шэраг арак

Арка́да (па-француску: arcade) — рад аднолькавых паводле формы й памеру арак, якія абапіраюцца на калёны або на прамавугольныя ці квадратныя слупы — устоі. Устоі могуць быць упрыгожаны пілястрамі або паўкалёнамі, што падтрымліваюць антаблемэнт, які вянчае аркаду.

Аркада каралеўскага замка на Вавэлі ў Кракаве

Выкарыстаньне шэрагу арак павялічвае трываласьць канструкцыі, таму аркады выкарыстоўваюцца для падтрымкі даху ці антаблемэнту й могуць вытрымліваць вялікія нагрузкі. Аркады ўжываліся пры будаўніцтве старажытных аквэдукаў, пазьней рымляне выкарыстоўвалі іх пры пабудове вялікіх сьценаў, як то пры будаўніцтве Калізэю.

У сярэднявечных ангельскіх саборах і кляштарах сустракаліся крытыя аркады, якія ўяўляюць сабой крыты праход, як вядзе ад трансэпту ці нэфа царквы да ўнутраных памяшканьняў. Часьцяком крытая аркада прылягала да кляштара з усходняга боку, закрываючы праходы, разьмешчаныя ў крыжападобных цэрквах паўднёвей трансэпты. У Глостэршырскім саборы, які быў пабудаваны ў 1029 годзе, крытая аркада разьмяшчаецца ў заходнім канцы нэфа. Крытая аркада сустракалася ў вялікіх хрысьціянскіх цэрквах XI стагодзьдзя, як то Ўінчэстэрскі й Дарэмскі саборы.

Арка, якая прыпёрта да сьцяны й ня мае скразных пралётаў, завецца «сьляпой» або «несапраўднай». Шэраг сьляпых арак утварае аркатуру.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Грубе Г., Кучмар А. Путеводитель по архитектурным формам. М.: Стройиздат, 2001.