Хэтафэ
Хэтафэ (па-гішпанску: Getafe) — горад у цэнтральнай частцы Гішпаніі, месьціцца на поўдні аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, за 13 кілямэтраў ад гішпанскай сталіцы. Заступнікам гораду лічыцца Маці Божая дэ лёс Анхелес.
Хэтафэ | |||||
гішп. Getafe | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Мадрыд | ||||
Правінцыя: | Мадрыд | ||||
Кіраўнік: | Sara Hernández Barroso[d][1] | ||||
Плошча: | 78,74 км² | ||||
Вышыня: | 622 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 170 115 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2160,46 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 28901–28909 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°18′0″ пн. ш. 3°43′0″ з. д. / 40.3° пн. ш. 3.71667° з. д.Каардынаты: 40°18′0″ пн. ш. 3°43′0″ з. д. / 40.3° пн. ш. 3.71667° з. д. | ||||
Хэтафэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.getafe.es/ |
Гісторыя
рэдагавацьПрысутнасьць людзей у гэтым рэгіёне ўзыходзіць да ніжняга палеаліту. Панаваньне рымлянаў у вобласьці Хэтафэ пачалося з II стагодзьдзя да н. э. Гэты раён быў пасьля захоплены шэрагам германскіх плямёнаў, такіх як свэвы, вандалы й вэстготы, а таксама аланы, якія маюць індаэўрапейскае паходжаньне.
У VIII стагодзьдзі Хэтафэ быў захоплены маўрамі. У 1085 годзе кароль Альфонса VI адаваяваў вёску. У 1326 годзе жыхары вёскі пераехалі бліжэй да каралеўскай дарогі, якая злучае Мадрыд і Таледа, у выніку стварыўшы новы горад, Хэтафэ. У тым жа стагодзьдзі ў горадзе быў пабудаваны манастыр Ля-Магдалена, які аднак быў зьнішчаны празь некалькі стагодзьдзяў.
У пэрыяд з 1808 па 1812 гады Хэтафэ быў акупаваны напалеонаўскімі войскамі.
Геаграфія
рэдагавацьХэтафэ знаходзіцца ў паўднёвай зоне аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, на паўднёвым-захадзе Эўропы на Пірэнэйскім паўвостраве.
Гарады-сябры
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьХэтафэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў