Станіслаў Фэрдынанд Жавускі

Станіслаў Фэрдынанд Жавускі (польск. Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (17591760) і харунжы вялікі літоўскі (17621782); ратмістар панцырны (1755), генэрал-маёр кароннай арміі (1757).

Станіслаў Фэрдынанд Жавускі

Герб «Крыўда»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1737
Памёр 16 чэрвеня 1786
Род Жавускія
Бацькі Вацлаў Пётар Жавускі
Ганна зь Любамірскіх
Жонка Кацярына Караліна з Радзівілаў
Дзеці Адам, Севярын, Тэафілія, Ганна, Францішка, Караліна
Рэгаліі
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

Трымаў Холмінскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[1].

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх гербу «Крыўда» , сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны зь Любамірскіх. Меў братоў Юзэфа і Севярына.

Абіраўся паслом на соймы. Быў фэльдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасьня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 траўня 1760харунжага вялікага літоўскага.

Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілію, Ганну, Францішку і Караліну.

  1. ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 196.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Станіслаў Фэрдынанд Жавускісховішча мультымэдыйных матэрыялаў