Сэсар Асьпілікуэта

гішпанскі футбаліст

Сэсар Асьпілікуэта Танка (па-гішпанску: César Azpilicueta Tanco; нарадзіўся 28 жніўня 1989 году, Памплёна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, унівэрсальны правы й левы абаронца ангельскага клюбу «Чэлсі» й зборнай Гішпаніі.

Сэсар Асьпілікуэта
DK-Chel15 (15).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1989(1989-08-28)[1] (30 гадоў)
Сысур-Маёр
Рост 1,78 м
Вага 76 кг
Пазыцыя ускрайні абаронца і цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010
2010—2012
2012—
Асасуна
Алімпік Марсэль
Чэлсі
98 (0)
47 (1)
262 (8)
Зборныя
2013— Гішпанія 25 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2018.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Сэсар зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 году ён дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць мадрыдзкага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазыцыі паўабаронцы. У сэзоне 2007—2008 гадоў Сэсар пасьпяхова замяняў траўмаваных аднаклюбнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды й перакваліфікаваўшыся ў лятэраля. У сэзоне 2008—2009 гадоў Асьпілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным зь вядучых гульцоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў.

Паводле чутак, якія зьявіліся ў чэрвені 2010 году, гулец увайшоў у сфэру інтарэсаў францускага «Марсэля», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клюбу, таксама была зацікаўлена ў трансфэры[2]. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвесьціў аб пераходзе гульца[3]. Сума ўгоды склала 7 млн эўра[4].

24 жніўня 2012 году 22-гадовы гулец узгадніў ўмовы асабістага кантракту з «Чэлсі» й прайшоў мэдычнае абсьледаваньне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў[5]. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасьня ў матчы Кубка лігі супраць «Ўулвэргэмптану».

МіжнароднаяРэдагаваць

11 траўня 2010 году настаўнік галоўнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ўключыў Асьпілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат сьвету 2010 году, але ў выніку на мундыяль Сэсар не патрапіў. 20-гадовы абаронца зьяўляўся самым маладым пасьля Давіда дэ Хэа гульцом у сьпісе.

1 лютага 2013 году ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Ўругваю. Празь пяць дзён Сэсар адгуляў усе 90 хвілінаў, матч скончыўся перамогай зь лікам 3:1 на карысьць гішпанцаў[6].

ДасягненьніРэдагаваць

«Марсэль»:

«Чэлсі»:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сэсар Асьпілікуэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў