Фэрэнц Ліст
Фэрэнц (Франц) Ліст (па-вугорску: Liszt Ferenc, па-нямецку: Franz Liszt; 22 кастрычніка 1811, Дабар’ян (Райдзінг), Аўстрыйская імпэрыя — 31 ліпеня 1886, Байройт, Нямеччына) кампазытар, піяніст, пэдагог, дырыгент, публіцыст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму, заснавальнік вугорскай кампазытарскай школы.
Фэрэнц Ліст | |
па-вугорску: Liszt Ferenc | |
Фэрэнц Ліст | |
Дата нараджэньня | 22 кастрычніка 1811 |
---|---|
Месца нараджэньня | Дабар’ян, Аўстрыйская імпэрыя |
Дата сьмерці | 31 ліпеня 1886 (74 гады) |
Месца сьмерці | Байройт, Нямеччына |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар, піяніст, дыргент |
Навуковая сфэра | музыка[1], клясычная музыка[1], кампазыцыя[d][1], музычная адукацыя[d][1], piano performance[d][1], дырыгаваньне[d][1] і музычная кампазыцыя[d][1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Sängerschaft zu St. Pauli Jena[d] |
Жанры | клясычная музыка |
Інструмэнты | фартэпіяна і арган[d] |
Бацька | Adam Liszt[d] |
Маці | Anna Liszt[d] |
Дзеці | Cosima Wagner[d][2], Daniel Liszt[d] і Blandine Liszt[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй Эўропе дзякуючы свайму фэнамэнальнаму піянізму і неперавышанаму ўменьню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых піяністаў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага запісу ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіцьцё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам жанру сымфанічнай паэмы.
Ф. Ліст быў першым піяністам, які выступаў з сольнымі канцэртамі, якімі ён заслужыў прызнаньне як прафэсіяналаў так і шырокай публікі. У той жа час Ф. Ліст быў надзвычай велікадушным чалавекам — ён не шкадаваў часу і сродкаў, дапамагаючы ахвярам стыхійных бедстваў, сіротам, многіх таленавітых студэнтаў ён вучыў бясплатна. Таксама Ф. Ліст спрыяў фонду памяці Бэтховэна і ахвяраваў значныя сродкі на адкрыцьцё кансэрваторыі ў Будапэшту.
Вялікая колкасьць яго фартэпіянных твораў увайшла ў традыцыйны рэпэртуар, у прыватнасьці Вугорскія рапсодыі, Саната сі мінор і два фартэпіянных канцэрта. Таксама Ф. Ліст зрабіў шматлікія фартэпіянныя транскрыпцыі папулярных сцэнаў з опэраў, сымфоніяў, капрысаў Паганіні і песень Франца Шубэрта. Асобныя фартэпіянныя творы Ф. Ліста лічацца вышэйшай пробай фартэпіяннага майстэрства. Таксама Ф. Ліст быў аўтарам вялікай колкасьці харавой, вакальнай і сымфанічнай музыкі. Арганныя творы Ф. Ліста занялі галоўнае месца ў рэпэртуару арганістаў.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьФэрэнц Ліст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт, прысьвечаны Ф.Лісту (анг.)
- Фартэпіянная асацыяцыя ім. Ф.Ліста (анг.) — біяграфія, mp3