Дэпрэ́сія (лац. depressio — прыгнечаньне) — душэўная прыгнечанасьць з затарможанасьцю мысьленьня, мовы і рухаў. Здараецца пры душэўнай і цялеснай хваробе. Найбольш уласьцівая ў маркотнай ступені біпалярнага афэктыўнага разладу(be) (БАР). Прыкметы: паніжаны настрой да глыбокай тугі з трызьненьнем, нерухомасьцю і самаабвінавачваньнем[1]. Ёсьць парушэньнем афэкту і найбольш распаўсюджаным душэўным разладам.[2]. Захаваньні звыш 4 месяцаў разглядаецца як псыхічнае захворваньне. У 80% выпадках дасягаецца поўнае выздараўленьне. Часта суправаджаецца злоўжываньнем рэчывамі, што ўплываюць на цэнтральную нэрвовую сыстэму (алькаголь) і сыходам «з галавой» у працу. Некалькі навуковых дасьледаваньняў знайшлі статыстычную карэляцыю зь некаторымі сельскагаспадарчымі пэстыцыдамі.[3][4]

На пачатак студзеня 2001 г. звыш 7% людзей у сьвеце хварэлі на дэпрэсію[5].

Тыпы дэпрэсіі

рэдагаваць

Самыя распаўсюджаныя тыпы дэпрэсіі[6]:

  • Алькагольная дэпрэсія
  • Атыповая дэпрэсія
  • Астэнічная дэпрэсія
  • Апатычная дэпрэсія
  • Вялікая дэпрэсіўнае засмучэньне
  • Біпалярнае засмучэньне
  • Дэпрэсія пасьля растаньня
  • Дэпрэсія пры клімаксе
  • Дародавая дэпрэсія
  • Неўратычная дэпрэсія
  • Псыхатычная дэпрэсія
  • Псіхагенная дэпрэсія
  • Дэпрэсія пасьля родаў
  • Рэкурэнтная дэпрэсія
  • Рэзыстэнтная дэпрэсія
  • Устойлівае дэпрэсіўнае засмучэньне
  • Прыхаваная дэпрэсія
  • Сэзоннае афэктыўнае засмучэньне

Хвароба выяўляецца праз сталы сум, раздражненьне і прыгнечанасьць, зьніжэньне цікавасьці і задавальненьня ад справаў, пасіўнасьць і стомленасьць пры адсутнасьці дзейнасьці, хістаньні апэтыту і вагі, парушэньне(en) сну, немагчымасьць засяродзіцца, няздольнасьць прымаць рашэньні, пачуцьцё безнадзейнасьці і віны(en), нізкую самаацэнку, думкі пра сьмерць і самагубства[7].

Пераадоленьне

рэдагаваць

Чыньнікамі пераадоленьня прыгнечанасьці прынамсі ўзімку ёсьць:

  1. дзённае сьвятло: штодзённыя шпацыры, разьмяшчэньне ў памяшканьні ля вакна, яркае асьвятленьне 2,5-10 тыс. люкс лямпай поўнага спэктру цягам 30 хвілінаў;
  2. рухавасьць: штодзённая зарадка на сьвежым паветры;
  3. ежа: рознакаляровая гародніна і садавіна, тлустая рыба, валоскія арэхі, каляндра, бананы, яйкі, авакада, індычка;
  4. утульнасьць: сустрэчы з сябрамі і сваякамі, забавы, падарожжы, знаёмствы, утульныя адценьні і пахі[8].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Дэпрэсія ў мэдыцыне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 355. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  2. ^ Tobias Schmitz; Fotos Olaf Blecker. Das erschopfte ich... und seine heilung // Stern : часопiс. — 03.12.2015. — № 50 (?). — С. 50-60. — ISSN 0039-1239.
  3. ^ Amr M. M.; Halim Z. S.; Moussa S. S. Psychiatric disorders among Egyptian pesticide applicators and formulators. — Academic Press, 1997.
  4. ^ Beseler C. L.; Stallones L.; і інш. Depression and pesticide exposures among private pesticide applicators enrolled in the Agricultural Health Study. — 2008.
  5. ^ Надзея Нікалаева. Чаму беларусы махнулі рукой на псыхічнае здароўе // Зьвязда : газэта. — 6 красавіка 2001. — № 72 (24188). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ https://psylib.org/depressija/
  7. ^ Валянціна Кудзіна. У гармоніі — з сабой і сьветам // Зьвязда : газэта. — 24 лютага 2009. — № 34 (26412). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ БелТА. Як змагацца з зімовай дэпрэсіяй // Часопіс «Архэ-Пачатак», 2 лютага 2012 г. Праверана 4 красавіка 2017 г.