Новы Быхаў
Но́вы Бы́хаў[1] — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Навабыхаўскага сельсавету.
Новы Быхаў | |
трансьліт. Novy Bychaŭ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Быхаўскі |
Сельсавет: | Навабыхаўскі |
Насельніцтва: | 543 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2231 |
Паштовы індэкс: | 213348 |
СААТА: | 7213836026 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′7.4427579672″ пн. ш. 30°21′5.5116253332″ у. д. / 53.3354007661° пн. ш. 30.35153100704° у. д.Каардынаты: 53°20′7.4427579672″ пн. ш. 30°21′5.5116253332″ у. д. / 53.3354007661° пн. ш. 30.35153100704° у. д. |
± Новы Быхаў |
Гісторыя
рэдагавацьВёска Новы Быхаў вядомая з XVI ст. як мястэчка. Належала Хадкевічам, пазьней Слушкам. У 1685 годзе Дамінік Міхал Слушка прадаў маёнтак Новы Быхаў (інакш званае Тайманавам) Казімеру Яну Сапегу, які, у сваю чаргу, у той жа год перадаў яго свайму старэйшаму сыну Ежы Станіславу ў дзень ягонага вясельля. Новы Быхаў належаў Сапегам да 1820-х гг., калі быў прададзены Булгакам. У 1825 годзе апошні ўладальнік Новага Быхава з роду Сапегаў Астах Каэтан прымаў тут расейскага імпэратара Аляксандра I.
У 1742 годзе 41 двор, у 1758 годзе 19 двароў, 6 шынкоў, 3 крамы, сыраварня, ладзіўся кірмаш. У 1772 годзе налічвалася 92 двары, 734 жыхары, царква.
У 1858 годзе жыло 435 жыхароў мужчынскага полу, была цагельня, млын, піцейны дом. У 1864 годзе ў Новым Быхаве была адкрытая школа, пры якой у 1873 годзе арганізаванае рамеснае аддзяленьне. У 1897 годзе валасны цэнтар, 342 дамы, 2374 жыхары, хлебазапасны магазін (з 1882), 23 крамы, 2 ветракі, 2 шынкі, прыстань, царква, 2 сынагогі, 2-клясная царкоўна-прыходзкая школа.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 543 чалавекі
- 1999 год — 627 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 97