Францішак Ксавэры Богуш
Францішак Ксавэры Богуш (1 студзеня 1746, Вількамірскі павет — 4 красавіка 1820) — грамадзка-палітычны і рэлігійны дзяяч, філёзаф і пісьменьнік.
Францішак Ксавэры Богуш | |
Дата нараджэньня | 1 студзеня 1746[1] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 4 красавіка 1820[1] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Занятак | пісьменьнік |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1661 годзе ўступіў у манаскі ордэн езуітаў. У 1763—1766 і 1769—1770 гадох навучаўся ў Віленскай акадэміі, у 1770—1773 гадох — Гарадзенскім калегюіме. У 1772 годзе стаў прэфэктам шляхецкага канвікту ў Горадні.
Па скасаваньні ордэну езуітаў (1773 год) быў спавядальнікам у Варшаве, пробашчам у Езьне і Вількаміры. Пазьней працаваў у Антонія Тызэнгаўза, разам зь якім у 1777—1778 гадох наведаў Сылезію, Аўстрыю, Нямеччыну, Францыю, Ангельшчыну[2].
У 1781 годзе быў каадʼютарам віленскім, у 1784 годзе — генэральным візытатарам Адукацыйнай камісіі. У гэты пэрыяд склаў «Сумарыйную выпіску з актаў Віленскай катэдральнай капітулы 1501—1783» (выйшла з друку ў «Апісаньні рукапіснага аддзелу Віленскай публічнай бібліятэкі», 1895 год). У 1791 годзе атрымаў ордэн Сьвятога Станіслава.
Быў у ліку супраціўнікаў Таргавіцкай канфэдэрацыі 1791 году, за што па заняцьці Вільні войскамі Расейскай імпэрыі ў 1792 годзе яго арыштавалі. Браў удзел у падрыхтоўцы паўстаньня 1794 году, прапаноўваў абвясьціць сялянам вольнасьць і свабоды, наблізіць мяшчанскі стан да шляхты. Перад пачаткам паўстаньне яго другі раз арыштавалі і вывезьлі ў Смаленск. Вызвалены праз 15 месяцаў, вярнуўся ў Вільню.
У 1803 годзе стаў генэральным інспэктарам школаў Віленскай навучальнай акругі. З 1804 году жыў у Варшаве. Абіраўся міравым судзьдзём, стаў правадзейным сябрам Варшаўскага таварыства сяброў навук, ганаровым сябрам Віленскага ўнівэрсытэту.
Летувізацыя
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Летувізацыя
У 1808 годзе выдаў у Варшаве кнігу «Аб пачатку народу і мовы літоўскай» (польск. «O początkach narodu i języka litewskiego»), дзе атаясаміў ліцьвінаў з прускімі летувісамі (з спасылкамі на кнігі, выдадзеныя ў г. зв. «Малой Летуве»)[3] і, адпаведна, літоўскую мову — з жамойцкай, якую заклікаў зрабіць мовай высокай культуры. У гэтай сваёй публікацыі заявіў, што «літоўская мова адрозьніваецца ад славянскай»[4] і двойчы паўтарыў, што «жамойцкая мова дакладна такая ж самая, як літоўская, часам адрозьніваецца вымаўленьнем, але гэтая розьніца меншая, чым паміж вялікапалякам і мазурам»[5], а далей фактычна засьведчыў уласнае даволі кепскае веданьне летувіскай мовы (на што зьвярнулі ўвагу яшчэ ў 1875 годзе[6]), заявіўшы, што «Жамойць называе сябе źiemaiten… <…> ліцьвіны… назвалі гэты край źiemaitis»[7]}}.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bibliothèque nationale de France Franciszek Ksawery Michał Bohusz // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Пазднякоў В. Богуш Францішак Ксаверый Міхал // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 336.
- ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 4, 12, 64, 94, 146.
- ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 96.
- ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 58—59, 106.
- ^ Karłowicz J. O języku litewskim // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń wydziału filologicznego Akademii Umiejętności. T. II. — Kraków, 1875. S. 144—145.
- ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 59—60.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4