Папулізм
палітычная ідэалёгія
Папулі́зм (па-француску: populisme ад лац. populus — народ) — від, форма, стыль, мэтад палітычнай дзейнасьці, уласьцівы як асобным палітыкам, гэтак і розным грамадзкім плыням і рухам, якія апэлююць да шырокіх масаў і адлюстроўваюць супярэчнасьці масавай сьвядомасьці.
Асноўныя ідэі папулізму
рэдагаваць- Прамы ўдзел народу ў кіраваньні («прамая дэмакратыя»);
- Аўтарытэтны лідэр;
- Недавер да прадстаўнічых дзяржаўных інстытутаў;
- Агульная крытыка бюракратыі, карупцыі.
Папулісты найчасьцей выкарыстоўваюць наіўную веру масы ў магчымасьць найпрасьцейшым і найхутчэйшым чынам вырашыць сацыяльныя ці нацыянальныя праблемы, антыінтэлектуалізм і іншыя. Папулізм можа быць дэмакратычны, кансэрватыўны, рэакцыйны. У паліталёгіі ён існуе ў шырокім спэктры — ад апалягетыкі ў якасьці мадэлі «непасрэднай» дэмакратыі да рэзкай крытыкі і атаясамленьня з дэмагогіяй.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |