Файбіш-Шрага Зарфін
Файбіш-Шрага Зарфін, Сэм Зарфін (па-француску: Faïbich-Schraga Zarfin; 1899, Сьмілавічы — 1975, Рані-су-Буа, Францыя) — францускі мастак беларускага паходжаньня.
Файбіш-Шрага Зарфін | |
Дата нараджэньня | 7 студзеня 1900 |
---|---|
Месца нараджэньня | Сьмілавічы, Беларусь |
Дата сьмерці | 25 верасьня 1975 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | Рані-су-Буа |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя |
Месца вучобы | Віленская рысавальная школа Трутнева і Акадэмія прыгожых мастацтваў і дызайну «Бэцалель» |
Занятак | артыст, маляр і дызайнэр |
Жанры | жывапіс |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся ў мястэчку Сьмілавічы каля Менску. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у віленскай школе вытанчаных мастацтваў. У 1914 эміграваў у Палестыну, вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Бэцалель у Ерусаліме. У 1918—1920 служыў у брытанскім войску. У 1920 прыняў удзел у выставе, зладжанай мэрам Ерусаліма. На той час ягоны стыль быў блізкі да фавізму[1].
У 1923 зьехаў у Бэрлін, праз рок — у Парыж. У 1925—1940 часта выстаўляецца ў Салёне незалежных, малюе эскізы для модных сукенак. У 1929 ажаніўся, у 1931 атрымаў францускае грамадзянства. У 1939 мабілізаваны, пасьля сканчэньня ваенных дзеяньняў з сям’ёй сьпярша ўцякае ў Ліён, пасьля ў Грэнобль; працы, пакінутыя ім у парыскай кватэры, зьніклі бяз сьледу. З 1947 жыве ў Рані-су-Буа. Быў знаёмы з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным.
З 1950-х выставы ладзяцца ў Нью-Ёрку, Оксфардзе, іншых местах. У 1963 выйшла калектыўная манаграфія, прысьвечаная мастаку. Уваходзіў у кола мастакоў «Парыскай школы».
Памёр у 1975.
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Зарфин Файбич-Шрага (1899—1975) «Дети в парке»(рас.). Антыкварны салён «Богема». Праверана 24 ліпеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Жыцьцяпіс(рас.)
- «Парыская школа»(анг.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |