ULIS
ULIS (вымаўляецца: Улі́с) — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1988 годзе.
ULIS | |
Гады | 1988 — цяпер |
---|---|
Месца ўтварэньня | Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | рок-музыка |
Выдавец | БМАgroup |
Удзельнікі | Вячаслаў Корань, Натальля Куніцкая, Сяржук Кісялёў, Віктар Самарукаў, Павал Ермачэнка |
Былыя ўдзельнікі | Фэлікс Аксёнцаў, Аляксандар Быкаў, Лявон Вольскі, Алезіс Дземідовіч, Сяржук Кныш, Сяргей Краўчанка, Ягор Марачук, Ігар Маскаленка, Тацьцяна Мархель, Андрэй Патрэй, Аляксей Паўловіч, Алег Тумашоў, Валеры Цініцкі, Кірыла Шэвандо |
ulis.by |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны ў 1988 годзе Сяргеем Краўчанкам, Славам Коранем, Валерам Цініцкім, Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем.
У 1994 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS сышлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.
У 2001 годзе па выніках выступу на «Басовішчы» гурт атрымоўвае прэмію ад галаўнога офісу «Беларускага Радыё Рацыя»[1].
ULIS — адзіны зь беларускіх гуртоў, які выступаў з сэрыяй канцэртаў у Лёндане. Музыкі выступалі таксама ў Нямеччыне, Польшчы, Эстоніі, Расеі, Украіне. Гурт ладзіў супольныя канцэрты з The Stranglers, Kaoma, Havana Black, Leningrad Cowboys, Echo and The Bunnymen, Nitzer Ebb, Marillion, Mecca, Band of Holy Joy, Jethro Tull і іншымі.
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагавацьУдзел у складанках
рэдагавацьСклад гурту
рэдагаваць- Вячаслаў Корань: гітара (з 1989), сьпеў (з 1995), тэксты (з 1996)
- Віктар Самарукаў: бас-гітара (з 1997)
- Павал Ермачэнка: бубны (з 2004)
- Натальля Куніцкая: клявішныя (з 2004)
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Фэлікс Аксёнцаў: тэксты (1989—1994)
- Аляксандар Быкаў: бубны (1999—2004)
- Лявон Вольскі: тэксты (1995)
- Алезіс Дземідовіч: бубны (1997)
- Сяржук Кныш: бубны (1990—1994)
- Сяргей Краўчанка: бас-гітара (1989—1994)
- Ягор Марачук: гітара (1996—1997)
- Ігар Маскаленка: бубны (1995)
- Тацьцяна Мархель: народныя сьпевы (1990)
- Андрэй Патрэй: сьпеў (1989—1990)
- Аляксей Паўловіч: бас-гітара (1995—1997)
- Алег Тумашоў: сьпеў (1991—1994)
- Валеры Цініцкі: пэркусія (1989—1990)
- Кірыла Шэвандо: бубны (1989)
- Сяржук Кісялёў: бас-гітара (2005)
Храналёгія
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Александр (просто Санек) Помидоров. Фестиваль «Басовище-2001» :: Завершение темы (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-02 г. Архіўная копія ад 2019-11-07 г.
Літаратура
рэдагаваць- Д. П. «УЛІС» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 310–311. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8