Чужаніца (альбом)
Чужанiца — першы альбом беларускага рок-гурта ULIS, запісаны ў 1989 годзе (выдадзены ў 1991 годзе на кружэлках, перавыдадзены ў 1996 годзе на аўдыё-касэтах і ў 2004 годзе на кампакт-дысках).
Чужаніца | ||
---|---|---|
Альбом ULIS | ||
Выдадзены | 1989 | |
Жанр | рок | |
Працягласьць | 36:58 | |
Выдавец | Мэлёдыя | |
Храналёгія ULIS | ||
Чужаніца (1989) |
Краіна доўгай белай хмары (1990) |
Зьмест
рэдагаваць№ | Назва | Працягласьць |
---|---|---|
1. | «Краiна ў кратах» | 4:04 |
2. | «Пляц Францыска» | 5:00 |
3. | «Гестапа» | 4:04 |
4. | «Iржавыя днi» | 5:15 |
5. | «Акторка» | 4:54 |
6. | «Чужанiца» | 3:04 |
7. | «Калі імпэрыя зьнікне» | 6:00 |
8. | «Пакуль сьпяваю» | 4:37 |
На першае выданьне ня трапілі 3 песьні, якія зьявіліся на перавыданьні ў 2004 годзе:
- «Канкістадоры»
- «Мы прыйдзем сюды»
- «Цягнік на Нясьвіж»
Удзельнікі
рэдагавацьДадатковыя зьвесткi
рэдагавацьУвосень 1989 году гуртом ULIS у польскім горадзе Ольштын былі запісаныя 11 песень для свайго першага альбома. У 1991 годзе фірма «Мэлёдыя» масавым накладам выдала на кружэлцы альбом Чужаніца. Але на гэтае выданьне па розных тэхічных прычынах ня трапілі 3 песьні, якія зьявіліся толькі на CD-перавыданьні ў 2004 годзе. Таксама альбом быў перавыдадзены на касэце фірмай «Ковчег» у 1996 годзе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інфармацыя пра альбом кніга «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу». БАЖ. Архіўная копія ад 24 верасьня 2005 г.
- Рэцэнзія на альбом у «Музыкальнай газэце»
- Інфармацыя пра альбом афіцыйная хатняя старонка ULIS Архіўная копія ад 28 жніўня 2005 г.
- Чужаніца — ULIS | Last.fm