Песьні свабоды — 2 — працяг праекту «Песьні свабоды» незалежнай кампаніі VoliaMusic; выдадзены ў 2006 годзе. Выпуск дыску быў прымеркаваны да 15-годзьдзя са сьвяткаваньня першага Дня Незалежнасьці Беларусі — 27 ліпеня 1991 году. Дыск утрымлівае 19 кампазыцыяў і, у якасьці дадатку, два відэакліпы. Распаўсюд адбываецца пераважна празь Сеціва і па пошце; менчукі маглі атрымаць дыск бясплатна 18 жніўня на Сядзібе партыі БНФ.

Песьні свабоды-2
Складанка розныя выканаўцы[d]
Выдавец VoliaMusic
Храналёгія розныя выканаўцы[d]
Песьні свабоды
(2006)
Песьні свабоды-2
(2006)
Песьні свабоды-3
(2007)

Кампіляцыя цікавая таксама тым, што на вокладках некаторых дыскаў пазначана «Песьні свабоды 2», а на саміх дысках — «Песьні свабоды 3». Праз гэта часам гэтыя дыскі называюць «Песьні свабоды-2 з паловаю».

1. De Shifer  — «Час прыйшоў!»
2. Kroŭ / Čyrvonym pa Biełym «Kryvavy Sakavik / Zory» (promo MIX by DJ Spox — radio edition, CD «ČpB. Aktualnaja Tematyka/Vuličnyja Bajcy»)
3. beZ bileta «Мая краіна Беларусь» (альбом На неба)
4. Андрэй Плясанаў «Успамін пра будучыню» (альбом Piosenki samotnego lićvina)
5. Лявон Вольскі «Ворагам» (з праекту Скрыпка дрыгвы на вершы Ўладзімера Караткевіча)
6. Мясцовы час «Наша ўскраіна» (альбом Ускраіна/Мой дом)
7. ULIS «Пляц Францыска» (альбом Чужаніца)
8. UltraВожык «Фабрыка сноў» (альбом «Фабрыка сноў»)
9. Neuro Dubel «Край»
10. SOK «Менск — горад свабоды!»
11. Tav.Mauzer «Беларусь будзе вольнай!»
12. :B:N: «Цягнік» (альбом Žyvie Rock'n'Roll)
13. Siver «Колер маёй рэвалюцыі»
14. ZET «Белакрылы анёл» (альбом radzima.com)
15. Новае Неба «Ліст да сястры» (альбом Мая краіна)
16. Імпэратар (ČpB) «Уздымайце запальніцы!»
17. Тодар «Я нарадзіўся тут» (супольны музычны праект Я нарадзіўся тут)
18. Андрэй Хадановіч «Вожык-патрыёт» (альбом Партызанская школа)
19. Крама «Будзь разам з намі!» (альбом Хворы на Rock-n-Roll)

Дадатак (вiдэа)

рэдагаваць