Зборная Вэнэсуэлы па футболе

Зборная Вэнэсуэлы па футболе — прадстаўляе Вэнэсуэлу на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Вэнэсуэльская футбольная фэдэрацыя. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНМЭБОЛ.

Вэнэсуэла
Лягатып
Фэдэрацыя Вэнэсуэльская футбольная фэдэрацыя
Канфэдэрацыя КОНМЭБОЛ
Трэнэр Наэль Санвісэнтэ
Найбольш гульняў Хуан Аранга (121)
Найлепшы бамбардзір Хуан Аранга (23)
Першая гульня
Сьцяг Панамы Панама 3:1 Вэнэсуэла Сьцяг Вэнэсуэлы
(Панама, Панама; 12 лютага 1938)
Самая буйная перамога
Сьцяг Вэнэсуэлы Вэнэсуэла 7:0 Пуэрта-Рыка Сьцяг Пуэрта-Рыка
(Каракас, Вэнэсуэла; 16 студзеня 1959)
Самая буйная параза
Сьцяг Аргентыны Аргентына 11:0 Вэнэсуэла Сьцяг Вэнэсуэлы
(Расарыё, Аргентына; 10 жніўня 1975)
Кубак Амэрыкі
Удзел 15 (упершыню: 1967)
Дасягненьні 4 месца (2011

ГісторыяРэдагаваць

У 2000-я гады цікавасьць да спорту, і да футболу ў прыватнасьці, у краіне вырасла і зборная па футболе перастала займаць стабільнае апошняе месца ў рэгіянальных спаборніцтвах. На Кубку Амэрыкі 2007 году, які ўпершыню прайшоў у Вэнэсуэле, зборная ўпершыню за доўгія гады здолела выйсьці з групы, але разгромна саступіла зборнай Ўругваю ў 1/4 фіналу, што таксама было прызнана велізарным дасягненьнем (у выніковай клясыфікацыі гаспадары занялі 6-е месца).

На Кубку Амэрыкі 2011 году зборная Вэнэсуэлы дайшла да паўфіналу, дзе прайграла зборнай Парагваю ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці. У матчы за 3-е месца «вінатынта» саступілі зборнай Пэру зь лікам 1:4. Гэты вынік стаў лепшым у гісторыі зборнай Вэнэсуэлы.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Зборная Вэнэсуэлы па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў