Кім Чэльстрэм
Кім Чэльстрэм (па-швэдзку: Kim Källström; нарадзіўся 24 жніўня 1982 году, Сандвікен, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, паўабаронца і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Кім зьяўляўся цэнтральным паўабаронцам, які мог згуляць на левым флянзе паўабароны, а таксама патэнцыяльна мог быць глыбокім плэймэйкерам. Чэльстрэм таксама вядомы сваімі добрымі ўдарамі левай нагой[4].
Кім Чэльстрэм | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 жніўня 1982[1][2][3] (42 гады) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2002 2002—2004 2004—2006 2006—2012 2012—2015 2014 2015—2017 2017 |
Гэкен Юргордэн Рэн Алімпік Ліён Спартак → Арсэнал (арэнда) Грасгопэр Юргордэн |
69 (14) 48 (26) 82 (20) 199 (17) 58 (5) 3 (0) 49 (1) 28 (3) |
Зборныя | ||
2002—2016 | Швэцыя | 131 (16) |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьПачаў займацца футболам у клюбе «Партыле», які месьціцца ў прадмесьці Гётэборгу.
Далейшыя выступы
рэдагавацьПершым прафэсійным клюбам Чэльстрэма быў «Гэкен», але вядомасьць у Швэцыі ён атрымаў ужо гуляючы за «Юргордэн», зь якім стаў чэмпіёнам краіны ў 2002 і 2003 гадох, а таксама двойчы забіў галы за клюб ў розыгрышу Кубку УЭФА ў брамы клюбаў «Шэмрак Ровэрз»[5] й «Капэнгаген»[6].
Узімку 2004 года за 1,7 млн эўра перайшоў у склад францускага клюбу «Рэн», у якім гуляў разам з партнэрам па зборнай краіны Андрэасам Ісаксанам. У траўні 2006 году падпісаў кантракт зь «Ліёнам». У гэтым клюбе ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Францыі, а для клюбу гэтыя тытулы сталі шостым і сёмым запар.
28 ліпеня 2012 года паміж «Спартаком» і францускім «Ліёнам» была дасягнутая дамоўленасьць пра трансфэр футбаліста ў маскоўскі клюб. 30 ліпеня Кім пасьпяхова прайшоў мэдабсьледаваньне. 1 жніўня 2012 году футбаліст падпісаў кантракт з клюбам[7].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьКім Чэльстрэм згуляў першы матч за зборную 1 лютага 2001 году супраць зборнай Фінляндыі. Удзельнічаў у фінальных турнірах Эўра-2004 і Эўра-2008, чэмпіянаце сьвету 2006 году. Забіў некалькі важных галоў у адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 2008 году, у тым ліку прыгожы гол у браму зборнай Ісьляндыі ўдарам з 45 мэтраў.
Дасягненьні
рэдагаваць«Юргордэн»:
- Чэмпіён Швэцыі: 2002, 2003
- Уладальнік Кубка Швэцыі: 2002
«Алімпік» Ліён:
- Чэмпіён Францыі: 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі: 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2006, 2007
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Kim Källström // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в KIM KALLSTROM // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Kim Källström // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Euro 2012: Sweden». Sports Illustrated.
- ^ Kim Kallstrom. skysports.com
- ^ Kim Källström. Anciens joueurs et entraîneurs
- ^ Чельстрём и инсаурральде подписали контракты со «Спартаком». spartak.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКім Чэльстрэм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Алімпіка» Ліён
- Профіль на сайце футбольнай асацыяцыі Швэцыі