Давід Сімановіч

беларускі паэт, празаік, перакладчык

Давід Рыгоравіч Сімановіч (26 чэрвеня 1932, Нароўля, Гомельская вобласьць — 9 траўня 2014) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Пісаў на расейскай мове.

Давід Сімановіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1932
Нароўля, Гомельская вобласьць
Памёр 9 траўня 2014 (81 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт
Мова расейская
Дэбют «Парк Перамогі» // «Бальшавік Палесься», 1948
Узнагароды
мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў ва Ўзбэкістане. У 1950 скончыў Нараўлянскую сярэднюю школу і паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту (1955) працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы Лёзьненскага раёну. З 1959 — літсупрацоўнік рэдакцыі абласной газэты «Віцебскі рабочы». З 1961 — рэдактар, старэйшы рэдактар, загадчык аддзела камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту, з 1971 — узначальваў Віцебскае абласное літаб’яднаньне. З 1980 году знаходзіцца на творчай рабоце. Сябар СП БССР з 1960. Жыў у Віцебску. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР, мэдалём. Памёр 9 траўня 2014 року.

Творчасьць

рэдагаваць

Першы верш «Парк Перамогі» апублікаваў у 1948 годзе на расейскай мове ў мазырскай газэце «Бальшавік Палесься».

Аўтар кніг паэзіі: Выдаў кнігі лірыкі «Весенняя сказка» (1959), «Июнь-река» (1962), «Равноденствие» (1966), «Минуты» (1969), «Станция тревоги и любви» (1972), «Письмо тебе» (1975), «Встречные поезда» (1978), «Силуэты дней» (1981), «Солнечный хмель» (1982), «Сентябри» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Волшебный луг» (1959), «Зелёный кузнечик» (1968), кнігі нарысаў «Подорожная Александра Пушкина» (1977), «Сквозь даль времен» (1984). Склаў і адрэдагаваў «Шагалаўскі зборнік» (Віцебск, 1996).

Піша пра вядомых людзей, чые жыцьцёвыя і творчыя шляхі праходзілі празь Беларусь, празь Віцебск. Пісьменьнік выкарыстоўвае дакумэнтальны матэрыял, расказваючы пра А. Пушкіна, І. Лажэчнікава, І. Батрака, У. Маякоўскага, А. Гайдара, А. Твардоўскага, Я. Купалу, Я. Коласа.

Аўтар тэлеп’есаў «Якаў Сьвярдлоў» (паст. у 1963), «Восеньскі букет» (1964), сцэнараў да тэлефільмаў «Маладосьць старажытнага горада» (1964), «Баляда пра чырвонага кавалерыста» (1968), «Літаратурнымі маршрутамі Віцебшчыны» (1969), «Душой і справамі маршрутамі Віцебшчыны» (1990).

Асобныя яго творы пакладзеныя на музыку І. Лучанком, Б. Насоўскім, А. Гоманам.

Літаратура

рэдагаваць
  • Сімановіч Давід // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 308—309. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Сімановіч Давід / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Сімановіч Давід // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. І. Сiўко. — Віцебск , 2001. — С. 73-76.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць