Канстантын Вераніцын

(Перанакіравана з «Канстанцін Васілёў Вераніцын»)

Канстантын Васілёў Вераніцын[1][2][3][a] (13 чэрвеня 1834, Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губэрня — 26 жніўня 1903, Пецярбург) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Канстантын Вераніцын
лац. Kanstantyn Vieranicyn
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1834
Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губэрня
Памёр 26 жніўня 1903
Пецярбург
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, чыноўнік
Жанр паэзія
Мова беларуская мова і расейская мова
Значныя творы «Тарас на Парнасе»
«Два д'яўлы»
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў з прыгонных сялянаў абшарнікаў Бондыравых. Спачатку яго прозьвішча было Васільеў. У 1851 годзе, па атрыманьні «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, ён прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозьвішча «Вераніцын».

Навучаўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі (1845—1852) і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль яго адлічылі ў 1854 годзе. У 1857 годзе паступіў у Горы-Горацкі інстытут адразу на трэці курс, і ў 1859 годзе ў ліку найлепшых студэнтаў скончыў яго з годнасьцю агранома, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». Пэўны час працаваў выкладнікам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносінаў. У 1900 годзе выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту.

Памёр 13 (26) жніўня 1903 году ў Лясным пад Пецярбургам ад паралічу з прычыны кровазьліцьця ў мозг, пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках (не захаваліся). Зьвесткі пра сьмерць Вераніцына выявіў у 2019 годзе Антон Францішак Брыль.[4]

У рукапісных сшытках фальклёрных і літаратурных твораў Аляксандра Рыпінскага яму прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д’яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасьці й рэаліі несумненна сьведчаць пра повязь апошняга твора зь Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства абедзьвюх паэмаў належыць адной асобе. На карысьць аўтарства Кантантына Вераніцына сьведчыць таксама яго біяграфія.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
 
Валун з мэмарыяльнай дошкай, прысьвечаны паэме «Тарас на Парнасе» (Гарадок)

У 2001 годзе на радзіме Канстантына Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку паставілі мэмарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» й яе верагоднага аўтара.

  1. ^ Іншая форма імя: Канстанцін Вераніцын
  1. ^ Адамовіч А. Да гісторыі беларускае літаратуры. — Менск, 2005. С. 1133.
  2. ^ Павел Хадзінскі, Паэме «Тарас на Парнасе» ўжо 135 гадоў. Цікавыя факты пра ўлюбёны пакаленьнямі твор, Новы час, 16 траўня 2024 г.
  3. ^ Браніслава Станкевіч, У Гарадку паставілі помнік «Тарасу на Парнасе», Радыё Свабода, 3 сьнежня 2001 г.
  4. ^ Брыль А. Некралог Канстанціна Вераніцына ў газеце «Новое время» // Роднае слова. № 12, 2019. С. 23.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гаравы, Л. Лес Канстанціна Вераніцына / Л. Гаравы // Народнае слова. — 1999.
  • Кісялёў, Г. Канстанцін Вераніцын / Г. Кісялёў // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 154—155.
  • Самы славуты ананім // Наша Ніва, 13 чэрвеня 2009 г.
  • Цвірка, К. Канстанцін Вераніцын (1834—1904) / К. Цвірка // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX ст. — Мн., 2004. — С. 285
  • Подлипский, А. Витебские корни «Тараса» / А. Подлипский // Народнае слова. — 1996.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць