Тры таварышы
«Тры таварышы» — раман Эрыха Марыя Рэмарка, напісаны ў 1932—1936 гадох і апублікаваны ў дацкім выдавецтве «Gyldendal» пад назвай «Kammerater»[1][2]. На беларускую мову перакладзены ў 1994 годзе.
Тры таварышы | |
Drei Kameraden | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Эрых Марыя Рэмарк |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Публікацыя: | 1936 |
Выдавецтва: | Little, Brown and Company[d] |
Перакладчык: | Уладзімер Папковіч |
Папярэдні твор: | Вяртаньне[d] |
Электронная вэрсія |
Сюжэт
рэдагавацьДзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.
Праблематыка
рэдагавацьРаман працягвае тэматыку «страчанага пакаленьня»[3].
Людзі, якія прайшлі праз горны вайны, ня здольныя ўцячы ад прывідаў мінулага. Ваенныя ўспаміны пастаянна мучаюць галоўнага героя. Галоднае дзяцінства стала прычынай хваробы яго каханай. Але менавіта ваеннае братэрства зьяднала трох таварышаў: Робэрта Лёкампа, Ота Кестэра і Готфрыда Ленца. І яны гатовыя на ўсе дзеля сяброўства. Незважаючы на сьмерць, раман распавядае пра прагу жыцьця.
Экранізацыі
рэдагаваць- 1938 — фільм «Three Comrades» («Тры таварышы») — фільм рэжысэра Фрэнка Борзэйгі (ЗША) [4]
- 1998 — фільм Кветкі ад пераможцаў — дзеяньне перанесена ў 1990-я гады ў Расею.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |