Крывы Рог (рака)
рака ва Ўкраіне і Беларусі
Крывы́ Рог (у каналізаванай частцы Бярве́нская канава) — рака ў Беларусі і Ўкраіне, левы прыток ракі Убарці (басэйн Дняпра). Даўжыня 18 км, у межах Беларусі 10 км. Плошча вадазбору 142 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Крывы Рог | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Оўруцкі раён (Украіна) |
Вусьце | Убарць |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
Вобласьці | Оўруцкі раён і Лельчыцкі раён |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 142 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3 ‰ |
Пачынаецца на тэрыторыі Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласьці за 7 км на паўднёвы ўсход ад граніцы зь Беларусяй, вусьце за 8 км на паўночны ўсход ад вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. На працягу 8,4 км ад вытоку мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 208
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 208