Тыха Брагэ

дацкі астраном, астроляг, алхімік

Туге Одэсэн Брагэ (па-дацку: Tyge Ottesen Brahe, [ˈtˢyːə ˈɒtəsn̩ ˈpʁaːa]), больш вядомы пад латынізаваным імем Ты́ха Бра́гэ (дац. Аўдыё Tycho Brahe ; 14 сьнежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, астраном. Сёньня найбольш вядомы як адзін зь першых астраномаў у Эўропе. Быў таксама астролягам і альхімікам. Вызнаваў пратэстантызм[6].

Тыха Брагэ
па-дацку: Tyge Ottesen Brahe
Дата нараджэньня 14 сьнежня 1546[1][2]
Месца нараджэньня Замак Кнутсторп, Сконэ, Данія, Данія-Нарвэгія
Дата сьмерці 24 кастрычніка 1601(1601-10-24)[1][3][2][…] (54 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці ныркавая недастатковасьць[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак астраном, аўтабіёграф, паэт, астроляг, алхімік, пісьменьнік
Навуковая сфэра астраномія
Месца працы
Вядомы як стваральнік Геа-геліяцэнтрычнай сыстэмы сьвету
укладальнік «Рудольфінскіх табліцаў»
Навуковы кіраўнік
  • Валянтын Таў
  • Каспар Пойцэр
Вучні Ёган Кеплер
Бацька Otte Brahe[d]
Маці Beate Clausdatter Bille[d]
Дзеці Sidsel Brahe[d]
Узнагароды
Кавалер ордэна Слана
Подпіс Выява аўтографу

Тыха Брагэ паходзіў са Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швэцыі), валодаў маёнткам на востраве Вен, дзе пабудаваў адзін з самых раньніх дасьледчыцкіх інстытутаў — Ураніборг. Назва Ўраніборг пайшла ад музы астраноміі — Ураніі. Каля Ўраніборгу была пабудаваная падземная абсэрваторыя Шэрнэборг зь некалькімі буйнымі астранамічнымі інструмэнтамі. Там ён правёў шэраг дакладных вымярэньняў. Успрыняў геамэтрычныя ідэі сыстэмы Каперніка і філязофію сыстэмы Пталемэя і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусьвету — Тыханічную мадэль. Ягоная сыстэма была ўспрынятая нямецкім астраномам Атанасыюсам Кірхэрам. Напрыканцы жыцьця Тыха Брагэ працаваў у Празе па запрашэньні імпэратара Рудольфа II Габсбурга. Ад 1600 і да сьмерці Тыха ў 1601 годзе яму дапамагаў Ёган Кеплер. Гэты ня менш выбітны навукоўца ў далейшым з дапамогай вынікаў назіраньняў Брагэ распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю. Спрабаваў вымяраць кутавыя памеры зорак.

Тыха Брагэ лічыцца адным з самых дбайных астраномаў-практыкаў свайго часу. Ягоныя назіраньні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіраньняў сфармуляваць законы руху плянэтаў. Тыха склаў адзін зь першых зорных каталёгаў. У канечным выніку з дапамогай назіраньняў Тыха Брагэ было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капэрніканская ці тэорыя Пталемэя.

Тыха Брагэ пахаваны ў Тынскім храме ў Празе (Чэхія).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць