Уранія
Ура́нія (па-старажытнагрэцку: Οὐρανία, па-лацінску: Ūrania, Ūraniē), Нябесная — муза астраноміі. Атрыбуты — зорная мапа, нябесны глёбус і цыркуль. Пэрсанаж старажытнагрэцкіх мітаў[1], папулярны вобраз і сымбаль у мастацтве. Паводле Дыядора, атрымала імя ад накіраванасьці да неба («уранас») тых, хто спасьцігнуў яе мастацтва[2].
Уранія | |
Уранія зь нябесным глёбусам й цыркулем | |
муза астраноміі | |
Месцазнаходжаньне | Парнас |
---|---|
Сымбалі | зорная мапа, глёбус й цыркуль |
Бацька | Зэўс |
Маці | Мнэмазына |
Браты і сёстры | Каліёпа, Кліё, Мэльпамэна, Палігімнія, Талія, Тэрпсыхора, Эрата, Эўтэрпа |
Дачка Зэўса і Мнэмазыны[3], народжаная ў Піерыі. Ад Апалёна нарадзіла Гімэнэя[4].
У больш позьніх выявах:
- часам выяўляецца ў блакітным адзеньні, у зорнай кароне.
- часам у якасьці атрыбутаў — глядзельная трубка і ліст зь нябеснымі знакамі.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- дацкі астраном Тыха Брагэ назваў у гонар Ураніі свой замак-абсэрваторыю Ураніборг
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
- Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУранія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў