Ураніборг
Ураніборг, таксама Ураніенборг (па-дацку: Uraniborg,Uranienborg) — былы замак-абсэрваторыя Тыха Брагэ, пабудаваны ў 1576 годзе на востраве Вен у праліве Эрэсунд (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя Вен, як і ўвесь Сконэ, належыў Даніі; цяпер ён зьяўляецца швэдзкім). Зямля пад будаўніцтва Ураніборгу была падаравана Тыха Брагэ дацкім каралём Фрэдэрыкам II, а названы ён быў у гонар Ураніі — грэцкай музы астраноміі. Будынак зьяўляецца амаль копіяй вілы Ратонда архітэктара Палядыё, якая знаходзіцца ў Вічэнцы, аднак у ім прысутнічае й значны ўплыў галяндзкай архітэктуры. Ураніборг меў найлепшае для свайго часу абсталяваньне для астранамічных назіраньняў.
У 1584 годзе Тыха Брагэ пабудаваў побач з Ураніборгам яшчэ адну абсэрваторыю — Шэрнэборг. Аднак ужо праз некалькі гадоў пасьля таго як Брагэ пакінуў Вен, Ураніборг прыйшоў у заняпад — да нашага часу засталіся толькі сьляды ад валоў ды контуры галоўнага будынку.
Ураніборг надаў назву аднаму з кварталаў Осьлё — Ураніенборг.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |